Масленіцу адсвяткавалі ў Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе

Культура Образование

Масленіца — гэта старажытнае  народнае  свята, не замацаванае за пэўным днём календара. Масленіца адносіцца да «пераходных» святаў, звязаных з Вялікаднем. Святкуюць Масленіцу на апошнім тыдні перад Вялікім постам. А назва «Масленіца» ўзнікла таму, што ў гэты час забаранялася есці мяса. Яго замянялі бліны з маслам. Бліны лічыліся сімвалам сонца, надыходзячай вясны.

У народзе Масленіца заўсёды была вясёлай парой. Лічылася, што той, хто адмовіцца яе святкаваць, будзе жыць «у горкай бядзе і худа скончыць».

Першы дзень Масленкі называлі «Сустрэчай». У гэты дзень сустракаюць Масленіцу, прыбіраюць ляльку-пудзіла, будуюць снежныя горы.

 Аўторак — «Зайгрышы». Будуюць снежныя і ледзяныя крэпасці, скамарохі спяваюць свае прыпеўкі.

Серада — «Ласаўка». У гэты дзень зяць прыходзяць на бліны да цёшчы.

Чацвер — «Дзень святога Уласа», самы вясёлы дзень. Возяць пудзіла на коле, катаюцца, песні спяваюць, пачынаюць калядаваць.

Пятніца — «Цёшчыны вячэркі». Цяпер ужо зяць цёшчу да сябе запрашае, блінамі частуе.

Субота — «Залоўкіны вячэркі». Нявестка дорыць залоўкам (сёстрам мужа) падарункі. У гэты дзень спальваюць пудзіла Масленіцы і канчаткова развітваюцца з зімой. Попел развейваюць па полі, каб быў добры ўраджай.

Апошні дзень Масленіцы — «Прабачальная бяседа». Заканчваецца гулянне, на ледзяных горках разводзяць вогнішчы, каб лёд падпаліць, холад знішчыць. Прабачэння просяць, міласэрныя справы дзеюць.

У нашай школе дзейнічае гурток “Спадчына”, дзе гурткоўцы знаёмяцца з цікавымі нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі і звычаямі, народнымі святамі. На гэтым тыдні прайшло свята “А мы Масленку чакалі!” Дзеці з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да свята, таму што вырашылі выступіць перад сваімі маленькімі сябрамі. Яны наведалі наш дзіцячы садок. Паўлінка, дзед і іх памочнікі разам з дзецьмі вадзілі карагоды, спявалі песні, удзельнічалі ў спаборніцтвах “Хто хутчэй на мятле”, “Сонейка”, “Ручаёк”, пазнаёмілі з народнымі гульнямі “Блін гарыць”, “Арэлі”, “Гарлачык” і інш. Арганізавалі гульню для дарослых “ Намалюй сонейка”. А Масленіца пазнаёміла з традыцыямі святкавання свята і запрасіла ўсіх гасцей пачаставацца блінамі.

Сёння масленічныя традыцыі не такія моцныя, але ўсё ж гэта свята па-ранейшаму яркае, шумнае і вясёлае. Святкаванне Масленіцы заклікае прачнуцца пасля зімовай спячкі і прыгатавацца да новай вясны, а значыць і новага жыцця.

Ларыса Жвалеўская, класны кіраўнік I класа Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *