Намеснік старшыні райвыканкама Ала Заміроўская прыняла ўдзел у абмеркаванні пытанняў са­цыяльна-эканамічнага развіцця раёна

Лента новостей

У сераду, 31 студзеня адбылася сустрэча намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі Алы Заміроўскай з працоўным калектывам Бераставіцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Расказваючы пра сацыяльна-эканамічнае становішча рэгіёна, Ала Аляксееўна акрэсліла як станоўчыя моманты, так і недахопы. У прыватнасці, яна адзначыла, што запланаваныя на 2017 год паказчыкі ў раёне былі выкананы. Так, значнаму павелічэнню аб’ёмаў экспарту тавараў паспрыяла рэалізацыя ў Расійскую Федэрацыю мінеральных угнаенняў таварыствам з абмежаванай адказнасцю “НТП-Сінтэз”, размешчаным на тэрыторыі Эйсмантаўскага сельсавета. Павелічэнне попыту і добраналаджаная праца кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў і арганізацый раёна па пошуку новых рынкаў збыту паўплывала і на рост аб’ёмаў экспарту паслуг. Па словах Алы Аляксееўны, нядрэнны паказчык у раёне і па рознічнаму тавараабароту. Патэнцыйнай жа магчымасцю павелічэння яго аб’ёмаў у будучым будзе ўвядзенне ў эксплуатацыю шэрагу новых гандлёвых кропак, напрыклад, гандлёвага аб’екта сеткі магазінаў “Санта” па вуліцы Матросава.
Акрамя гэтага, на 2018 год у гарадскім пасёлку запланавана будаўніцтва 56-кватэрнага дома. На тэрыторыі Канюхоўскага сельскага Савета рэалізуецца праект па будаўніцтве свінакомплекса на 2500 галоў і многае іншае.
Значныя якасныя змены ад­быліся і ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва. Так, у быткамбінаце ўжо адкрылася новае фотаатэлье, абнавілася некаторае абсталяванне. У дадатак да гэтага цяпер Бераставіцкае УКП будзе аказваць і такі від паслуг, як рамонт абутку, мэблі.
Такім чынам, за кошт з’яў­лен­ня новых вытворчасцей і прадпрыемстваў у раёне павялічыцца і колькасць дадатковых працоўных месцаў.
Падводзячы вынікі размовы, намеснік старшыні райвыканкама нацэліла ўсіх прысутных на станоўчае рашэнне пастаўленых задач на 2018 год па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.
Абмеркаванне пытанняў са­цыяльна-эканамічнага развіцця раёна працягнулася 2 лютага з працоўным калектывам Бераставіцкага ўчастка электра­сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Падчас сустрэчы быў наладжаны актыўны дыялог з прысутнымі, якіх цікавілі пытанні добраўпарадкавання вуліц гарадскога пасёлка, эксплуатацыі пустуючых будынкаў і многае іншае.
Аб аператыўнай абстаноўцы ў раёне расказаў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Алег Цумараў.
Вольга ЗАЕНЧКОЎСКАЯ, фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *