“Працаваць тут прыемна”

Общество Человек и его дело

У СВК “Алекшыцы” цэняць маладых спецыялістаў, ставяцца да іх добразычліва і з клопатам. Таму і атрымліваюць належную аддачу.
Анастасія Фаміна – малады спецыяліст, нядаўна закончыла Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт. Вучылася на факультэце ветэрынарнай медыцыны. Зараз яна – ветурач МТК “Алекшыцы”.
Дзяўчына гарадская, а выбрала вёску. У студэнцкія гады не толькі старанна вывучала тэарэтычныя прадметы, але і сама рабіла  жывёле  хірургічныя аперацыі. Расказвае, што страшна не было, таму што перад гэтым уважліва назірала за тым, як гэта робяць вопытныя ветэрынарныя ўрачы.
Анастасія ўдзячна кіраўніцтву гаспадаркі і галоўнаму ветурачу Віталію Прыходзьку за падтрымку і дапамогу. Кажа, што ў пачатку самастойнага шляху людзі ёй трапіліся вельмі добрыя.
Маладую сям’ю забяспечылі новым трохпакаёвым домам. Муж Дзмітрый – аграном-аграхімік  разам з бацькамі зараз добраўпарадкоўвае яго, стараецца, каб было прыгожа і ўтульна.
Работа Анастасіі ў радасць. Асаблівае значэнне на комплексе надаюць прафілактыцы захворванняў, а поспех у гэтым залежыць не толькі ад ветурача, але і старанняў усяго калектыву. “Здараюцца і канфлікты, — кажа дзяўчына,— але яны вырашаюцца на месцы і адразу. І зноў мы ўсе ў добрых адносінах, падтрымліваем адзін аднаго. Таму і працаваць прыемна”… 
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *