Госця «Будуара» — Жанна Арсеньеўна Котава: «Люблю, калі мяне акружае прыгажосць»

Актуально Лента новостей

Сённяшняя госця нашага “Будуара” – Жанна Арсеньеўна Котава – бібліятэкар і кіраўнік гуртка “Бісерапляценне” Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Прыгажосць, створаная яе рукамі, уражвае. Яркія кветкі, букеты, дрэўцы і кусцікі здаюцца сапраўднымі, настолькі дасканала перададзена іх форма. І ўсё гэта створана з дапамогай малюсенькага бісеру, які фантазія аўтаркі і яе ўмелыя рукі ператвараюць у сапраўдныя творы мастацтва.
Я сустрэлася з Жаннай Арсеньеўнай, каб паразмаўляць аб яе захапленні, творчасці і проста жаночым лёсе.

— Жанна Арсеньеўна, як даўно ў Вас узнікла захапленне бісерапляценнем?
— Усё пачалося каля дзесяці гадоў таму, яшчэ ў Цэнтры дзіцячай творчасці, калі я працавала там кіраўніком гурткоў “Мяккая цацка” і “Беларускі сувенір”. Мы з дзецьмі шукалі цікавыя ідэі для сваіх вырабаў, і аднойчы пляменніца, ведаючы мой інтарэс да такіх рэчаў, прывезла з Гродна сувенір з бісеру. Ён мяне вельмі зацікавіў, і я вырашыла паспрабаваць зрабіць нешта падобнае. І гэта настолькі мяне захапіла, што я стала займацца пераважна бісерам.
— Ведаю, што Ваш гурток у ліцэі наведваюць, у большасці сваёй, хлопчыкі. Згадзіцеся, гэта трошкі дзіўна. Чым Вы змаглі іх зацікавіць?
— Мой гурток наведваюць розныя дзеці, сапраўды, у пераважнай большасці хлопчыкі, часта даволі праблемныя. Але тут яны проста змяняюцца на вачах. Спачатку яны заходзяць проста дзеля цікаўнасці, адносяцца да бісерапляцення вельмі насцярожана і нават з насмешкай. Але работа з дротам для хлопчыкаў прывычная, у іх лёгка атрымоўваецца зрабіць форму будучага вырабу, а тады ўжо і бісерам аздобіць няцяжка. А як цікава завесці свае вырабы дамоў, падарыць маме. Ведаеце, мне часамі тэлефануюць бацькі і са здзіўленнем пытаюць: “Няўжо гэта мой сын сам зрабіў такія прыгожыя ружы?”
А яшчэ за бісерам мы многа размаўляем, абмяркоўваем праблемы, якія іх хвалююць. Часамі я нават кажу, што кабінет псіхолага насупраць, туды трэба ісці раіцца, але з другога боку, мне падабаецца, што дзеці мне давяраюць.
-Дзе можна ўбачыць работы Вашых выхаванцаў?
— На працягу года мы рыхтуемся да абласной выставы, якая праходзіць у Гродзенскім абласным Доме тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнцаў, і прадстаўляем туды свае работы. У гэтым годзе таксама ў ёй удзельнічалі, а адну нашу работу накіравалі на рэспубліканскую выставу ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, гэта вельмі прэстыжна і ганарова. А ў ліцэі мы пастаянна арганізуем выставы работ нашых гурткоўцаў. Вялікую падтрымку аказвае кіраўніцтва ліцэя, пры неабходнасці дапамагае і з матэрыялам, і з арганізацыяй выстаў.
— Якія Вашы любімыя матывы ў творчасці, адкуль чэрпаеце ідэі?
— Вельмі люблю ствараць кветкі, гэта мая любімая тэма. А яшчэ я стараюся, каб яны былі як мага больш прыбліжаныя да арыгінала. Падбіраю колеры, нават адценні, якія перадаюць сапраўдны выгляд кветак.
Цяпер у мяне ёсць мара — зрабіць камбінаваную кампазіцыю: альтанку з саломы ці лазы аплесці бісерам, зрабіць дрэўца, рэчку, мосцік… Я ўжо бачу гэта ў думках, засталося толькі рэалізаваць наяву.
Ідэі мне вельмі часта падказваюць вучні, а яшчэ яны нараджаюцца ў працэсе творчасці, часамі штосьці цікавае знаходжу ў часопісах ці Інтэрнэце, але заўсёды стараюся ўнесці ў іх нешта сваё, асаблівае.
— Ці падзяляюць Ваша захапленне родныя?
— Ведаеце, часамі муж можа сказаць: “Ну вось, зноў цэлы дзень пляла з бісеру, а есці нічога не прыгатавала”… Але калі ў дом прыходзяць госці, ён адразу пачынае хваліцца маімі работамі, можа вельмі доўга паказваць і расказваць пра іх, тады ўжо ён вельмі ганарыцца мной. Дачка Вераніка таксама раздзяляе маё захапленне, сястра заўсёды прывозіць для мяне цікавыя фота-здымкі вырабаў з бісеру. Так што адназначна можна сказаць, што родныя мяне падтрымліваюць. А яшчэ вельмі радуе тое, што мая мама жыве побач, да яе заўсёды можна падбегчы параіцца, а часамі нават і паплакацца.
— Колькі ўжо работ створана?
— Нават і не палічу. Вельмі многа зроблена, многа падорана. Але работ з сорак – гэта тыя, з якімі я ніколі не змагу расстацца, яны асабліва для мяне дарагія. Я заўсёды кажу сваім вучням, што сваю першую работу нельга дарыць або прадаваць, яна абавязкова павін-на заставацца дома, бо з яе ўсё пачалося.
— Ці дапамагае Вам Ваша захапленне ў жыцці?
— Так, гэта сапраўдная аддушына ў жыцці. За бісерам я магу забыць пра ўсе праблемы, перанесціся ў свет мар і фантазій.
— А ці не ўзнікала жаданне займацца толькі любімай справай? На такія вырабы няцяжка было б знайсці і пакупнікоў…
— Не, я не змагу пакінуць сваю работу, бібліятэку. Я адчуваю, што цяпер я на сваім месцы. Люблю кнігі, а яшчэ вельмі радуе, што пры кнігах прысутнічае і бісер. Люблю дзяцей, без іх я таксама ўжо не змагу.
Я нават думаю, што калі б была магчымасць, я б ахвотна ўзяла яшчэ групу малодшых дзяцей і працавала б з імі, бо да мяне часта звяртаюцца бацькі з нашага мікрараёна з просьбай навучыць працаваць з бісерам дзяцей, але на жаль, памяшкання, чагосьці накшталт клуба па месцы жыхарства, дзе б мы маглі займацца, няма.
— Ці хапае Вам часу для сям’і, для дзяцей?
— Я лічу, што асноўнае прызначэнне жанчыны – стварыць сям’ю, вырасціць дзяцей. Гэта першаснае. Таму і я стараюся, каб маёй ўвагі заўсёды хапала на родных. Дочкі ў мяне ўжо вялікія: старэйшай, Ані, 21 год, яна працуе і завочна атрымлівае вышэйшую эканамічную адукацыю, а малодшая, Вераніка, заканчвае ў гэтым годзе школу. Яны мае верныя памочніцы, ды і на мужа я заўсёды магу разлічваць.
— Як даўно вы разам?
— Ужо прайшло амаль 23 гады, як мы пазнаёміліся. Помню, у той час я працавала ў кафэ “Чырвоная шапачка”, а Саша прыходзіў туды за марожаным. Ён сядаў за столік і вельмі доўга еў марожанае, шукаючы прычыну, каб загаварыць са мной. Гэта я ўжо потым даведалася, што марожанага ён зусім не пераносіў, а прыходзіў у кафэ толькі дзеля мяне. Ён быў вельмі вясёлым, цікавым, спадабаўся мне. Праз тры месяцы мы пажаніліся. І цяпер сумаваць мне з ім не прыходзіцца, ён добры, гаспадарлівы чалавек, дапамагае мне ва ўсім. Дарэчы, ён вельмі добра гатуе, і на святы ўсе галоўныя стравы – у Сашавых руках, мы з дочкамі толькі на падмозе. А вось калі справа даходзіць да аздаблення гатовых страў – то гэта ўжо маё. Тут я магу праявіць сваю фантазію і прыдумаць нешта арыгінальнае. Асабліва падабаецца ўпрыгожваць святочныя пірагі. І наогул, я люблю, каб прыгажосць мяне акружала заўсёды і стараюся дабівацца яе ва ўсім.
— Дзякуй за размову, Жанна Арсеньеўна, удачы Вам і Вашым блізкім.

Ірына Міклаш
На заметку
Жанна Арсеньевна поделилась с нашими читателями некоторыми своими рецептами и домашними «секретиками»
Салат «Маковка»
Состав: 2 морковки, 1 яблоко, 2 чайные ложки мака.
Морковь натереть на мелкой терке, яблоко мелко порубить и добавить в морковь. Мак обдать горячей водой, обсушить и высыпать на морковь. Добавить зелень петрушки, майонез, перемешать. Этот салат можно выложить в яблочные чашечки и так подавать к столу.Украшения к праздничному столу
«Чашечки» из апельсинов или мандаринов
Помытые плоды разрезаем пополам, из каждой половинки вынимаем мякоть, а чашечку наполняем красным, белым или любым другим желе и охлаждаем. Перед подачей на стол можно порезать их дольками вместе с кожицей.
Делают также «чашечки» из помидоров, сладкого перца, огурцов, кабачков. Их можно наполнить овощами в молочном соусе, зеленым горошком в масле и, конечно же, любимыми салатами.
Приложите чуть больше усилий – и края «чашечек» можно сделать зубчатыми.Бережливым хозяюшкам
*** Чтобы проверить, свежее ли яйцо, опустите его в воду: всплывет – значит, долго лежало.
*** Если скорлупа яйца треснула, подлейте в воду, в которой будут вариться яйца, немного уксуса, белок не вытечет.
*** Неиспользованные белки и желтки останутся свежими, если положить их в стакан, залить водой и поставить в холодильник. Когда они понадобятся, воду слейте и используйте.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *