Тыдзень Вялікай воінскай славы ў Алекшыцкай сярэдняй школе

Культура Образование

Ужо колькі гадоў мы жывём пад шчаслівым і мірным небам! Вясна за вясной – бяжыць няўмольны час… Мірнае жыццё – гэта не падарунак лёсу. Салдаты Вялікай Айчыннай дорага заплацілі за тое, каб мы былі шчаслівыя, не ўспаміналі вайну. Але забыць вайну немагчыма, бо яна жыве ў кожным з нас, таму што на Беларусі няма сям’і, якую тым ці іншым чынам не кранула крывавае ліхалецце.

Тыдзень Вялікай воінскай славы “Ёсць памяць, якой не будзе канца”, які праходзіў у школе з другога па дзявятага мая, стаў напамінкам пра 27 мільёнаў жыццяў, якія забрала вайна, пра тыя 1418 дзён і начэй, якія яна цягнулася.. Падчас урачыстай лінейкі “Ёсць памяць, якой не будзе канца” вучні адзінаццатага класа расказалі, якія жахі прынесла вайна беларускаму народу, расказалі пра тую цану, якой была здабыта перамога. Бібліятэкар школы А.Г.Камяк аформіла тэматычную выставу “Гэтых дзён не змоўкне слава”. Прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Я не ведаю вайны, але помню пра яе”. Вучні, якія наведваюць групу падоўжанага дня, былі ўдзельнікамі акцыі “Захаваем памяць на вякі”.

А навучэнцы 1-6 класаў актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Мы помнім пра вайну”. Цікавым было мерапрыемства “Фестываль салдацкай песні”. Гучалі песні не толькі ў выкананні папулярных артыстаў, але і ў выкананні вучняў школы.

Завяршыўся тыдзень удзелам вучняў школы у зорнай эстафеце “Ад помніка да помніка” і мерапрыемствамі: Гадзіна мужнасці “Девятый день большого мая” (1-4 класы) і гістарычны ракурс “Старонкі вялікай эпапеі” (5-11 класы)

9 мая – дзень міру. Наша пакаленне ўдзячна ветэранам за наш агульны Дзень Перамогі, за памяць, якой не будзе канца.

Галіна Паплаўская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алекшыцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *