У Малабераставіцкай сярэдняй школе адбылася сустрэча з роднымі і блізкімі воінаў-землякоў, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны

Культура Образование

5 мая ў народным музеі Малабераставіцкай сярэдняй школы адбылася  ўрачыстасць, прысвечаная святу Вялікай Перамогі. На сустрэчу з сімвалічнай назвай “Памяць аб загінуўшых дзеля памяці жывых” прыехалі родныя і блізкія воінаў-землякоў, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

          З мэтаю ўвекавечвання подзвігу загінуўшых воінаў-землякоў,  саветам народнага музея  школы была праведзена значная пошукава-даследчая работа.   На працягу  двух  апошніх гадоў пошукава-даследчая група  музея вывучала архіўныя дакументы, матэрыялы Форумаў пошукавага руху, электронныя Кнігі Памяці. Стварылі і папоўнілі ўласную электронную Кнігу Памяці. Атрыманыя дакладныя факты дазволілі  разгледзець баявы шлях воінаў-землякоў, устанавіць месцы гібелі і пахавання, выявіць факты ўшанавання памяці аб воінах- земляках у краінах, дзе яны прынялі апошні бой.

Сустрэча атрымалася вельмі хвалюючай і змястоўнай. Упершыню родныя і блізкія змаглі даведацца аб баявым шляху франтавікоў,  убачыць на фотаздымках  помнікі на брацкіх магілах,  дзе пахаваныя іх родныя.   

         Усе ганаровыя госці выказалі падзяку за памяць аб іх родных, аб усіх воінах-земляках, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і прынеслі Перамогу.

Тамара Эйсмант, настаўнік гісторыі Малабераставіцкай сярэдняй школы 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *