Салодкія падарункі – пераможцам і ўдзельнікам конкурсу “Самаробны цуд”

Общественные объединения Общество

1Старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Алена Філіповіч, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Жэнгелевіч і дырэктар ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» Аляксандр Галавач  уручылі юным удзельнікам конкурсу «Самаробны цуд» з гарпасёлка і  раёна Ганаровыя граматы, граматы і Падзячныя лісты, а таксама салодкія падарункі ад арганізатараў гэтага сумеснага навагодняга праекта.

Нагадаем, па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Музеем Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы і раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа сярод выхаванцаў дзіцячых садкоў і школьнікаў 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12раёна,  а таксама навучэнцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі праводзіўся конкурс “Самаробны цуд”. Установамі адукацыі Бераставіччыны было прадстаўлена на конкурс 32 творчыя работы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Юныя ўдзельнікі разам са сваімі мамамі, татамі, настаўнікамі падрыхтавалі арыгінальныя вырабы навагодняй і каляднай тэматыкі. Усе работы вельмі прыгожыя, незвычайныя.  Дарэчы, паглядзець на іх можна ў Музеі Вавёркі, дзе наладжана выстава падзелак.

Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвала  выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій у творчых работах,  кампазіцыйнае і каляровае рашэнне, спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры,  арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення.

Пераможцамі выставы-конкурсу прызнаны:

1-е месца:

-Смактуновіч Дар’я “Да нас прыходзіць Новы год”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 5 год;

— Марыновіч Міхаіл “Вавёрка-прыгажуня”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п.В.Бераставіца”, 8 год.

2-е месца:

— Тапарэўская Варвара “Прыгажуня-ёлачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 4 гады;

— Губанаў Арсеній “Добрай раніцы”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”, 4 гады;

— Даўгучыц Арцём “Чароўны снегавік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 5 год;

— Спевак Міхаіл “У чаканні навагодняга цуда”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 5 год;

— Зелянеўская Паліна “Снягір палае і гарыць”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”, 6 год;

— Стрыжакоў Іван “Снегавік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 6 год;

— Пратасевіч Аніта “Набор сурвэтак”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Алекшыцкая сярэдняя школа”, 10 гадоў.

3-е месца:

— Машко Арцём “Спяшаемся да Дзеда Мароза”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 4 гады;

— Крывапляс Аляксандра “Сурвэтка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Старадварэцкі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 8 год;

— Македон Ксенія “Беларусачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пархімаўская базавая школа”, 9 гадоў;

— Болбат Ірына “Вавёрка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 10 гадоў;

— Марцуль Вялянціна “Пеўнік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малабераставіцкая сярэдняя школа”, 10 гадоў;

— Шумель Ганна “Навагоднія ўпрыгожванні”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Алекшыцкая сярэдняя школа”.

Падзячным лістом за  ўдзел узнагароджаны:

-Рудомін Аляксандр “Мы чакаем цуда”,  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 5 гадоў;

-Хакала Уладзіслаў “Казачная ноч”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 5 гадоў;

-Трушко Паліна “Вясёлы снегавік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад, 5 гадоў;

-Хвілацюк Марыя “Святочная ёлачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 5 гадоў;

-Канецкі Андрэй “Дрэва жаданняў”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 5 гадоў;

-Талочка Дар’я “Вясёлы пеўнік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, 5 гадоў;

-Анішчык Арцём “Супер лета”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 9 год;

-Іоська Вераніка “Вавёрка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 10 гадоў;

-Касавец Карына “Карзіна з кветачкамі”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 9 год;

-Янко Таццяна “Ёлачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 7 гадоў;

-Болбат Ангеліна “Лялька Маша”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 8 год;

-Васіленка Аліна “Букет”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 6 год;

-Анішчык Рома “Курачка Раба” і “Дзядуля і бабуля”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 4 гады;

-Спевак Марыя “Ёлачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 8 гадоў.

Фота Святланы Ганчаровай

 

Больше фото по ссылке: https://yadi.sk/d/5ihvIRpO38QHeA

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *