На Бераставіччыне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны віншуюць з Новым годам

Лента новостей

img_8342Напярэдадні Новага года святочныя віншаванні і падарункі  атрымліваюць  і  ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Бераставіччыны.

З такой ініцыятывай выступілі раённы выканаўчы камітэт і раённы савет ветэранаў, а арганізацыі і прадпрыемствы раёна набылі навагоднія падарункі.

— Сустракаючы кожны Новы мірны год,  мы абавязаны памятаць пра тых людзей, якія здабылі нам гэты мір, — гаворыць старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова. – Тым больш, што з кожным годам усё менш застаецца удзельнікаў той страшнай вайны, якія вызвалілі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сённяшні дзень у Бераставіцкім раёне пражывае 13 удзельнікаў баявых дзеянняў, 4 працаўнікі тылу і 2 сем’і загінуўшых  на франтах Вялікай Айчыннай вайны. І я лічу  вельмі важным, што кіраўніцтва райвыканкама і арганізацый раёна паклапацілася аб тым, каб у гэтыя перадсвяточныя дні нашы ветэраны не засталіся без навагодніх падарункаў, для іх гэта стала вельмі прыемным сюрпрызам.

На гэтым тыдні прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага савета ветэранаў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна наведалі ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, павіншавалі з надыходзячым Новым годам і перадалі ім святочныя падарункі.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

 

На здымку: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Хоміч і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова прыехалі  павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны  з аг.Пагранічны Паўла Шкулепу



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *