Наша зямлячка атрымала прыз міжнароднага фестывалю

Лента новостей

07Наша зямлячка, артыстка Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Аксана Плікус атрымала прыз V Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Смаленскі Каўчэг” у намінацыі «Лепшая жаночая роля другога плана».
У спектаклі «На ўсякага мудраца даволі прастаты» Аксана так па-майстэрску і пранікнёна выканала ролю Турусінай, што ні журы, ні гледачы не змаглі застацца раўнадушнымі. Камедыю па п’есе Аляксандра Астроўскага паставіў галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт.
Оксана Плікус – вядучы майстар сцэны, у тэатры яна – з 1992 года. Скончыла Беларускую Акадэмію мастацтваў. У творчай скарбонцы актрысы таксама Дыплом II Рэспубліканскага фестывалю творчай тэатральнай моладзі «Надзея-2001» і звыш пяцідзесяці рознахарактарных роляў. Віншуем з узнагародай!

Святлана ГАНЧАРОВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *