У СВП “АграМір” рыхтуюцца да юбілею Вялікай Перамогі

Лента новостей

Юбілей Вялікай Перамогі нікога не пакідае раўнадушным. Страшную даніну сабрала вайна, і ўдзячная памяць пра лю­дзей, якія здабылі нам Перамогу, назаўсёды застанецца ў сэрцах нашчадкаў.
У СВП “АграМір” далу­чыліся да акцыі ў гонар 5G0BLюбілею Вялікай Перамогі.  Каля адміні­стра­цыйнага будынка сельгаспрадпрыемства, пры ўездзе на тэрыторыю сада, а таксама каля помнікаў воінам-вызваліцелям у вёсках Шаляпкі, Бераставічаны і Кашанцы высаджана дэкаратыўнае вечназялёнае кустоўе.
Адноўлены таксама помнікі воінам-вызваліцелям у вёсках Шаляпкі і Бераставічаны, на чарзе помнік у Кашанцах. Работа працягваецца і служыць добрай справе пераемнасці пакаленняў і ўшанаванню нашай славутай гісторыі.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *