“Галоўнае – любіць сваю справу”

Лента новостей

IMG_2801– так гавораць у аграфірме “Стары Дворац”пра лю­дзей, якія звязалі свой лёс з тэх­нікай. Пра механізатараў, вадзіцеляў і іншых работнікаў тут сапраўды паклапаціліся: адноўленая майстэрня з сучасным абсталяваннем – люба глянуць. Сюды ахвотна ідуць маладыя, таму што ўмовы працы вельмі добрыя.
У аграфірме дастаткова сучаснай тэхнікі, каб працаваць эфектыўна. Гэта 32 трактары, 25 машын, 2 кормаўборачных і адзін буракаўборачны камбайн, 8 зернеўборачных камбайнаў і іншае. Ёсць выдатная тэхніка маркі “Джон Дзір”, “Кляйне”, вельмі станоўча адзываюцца тут і пра айчынны энерганасычаны камбайн КЗС-1218. Прываблівае вока машына “Раса”, знешне падобная на лунаход. Галоўная асаблівасць такой сельгасмашыны – звышнізкі ціск на глебу. У спалучэнні з іншымі канструктыўнымі рашэннямі гэта дае аптымальную магчымасць працаваць на вільготных участках палёў, а хуткасць цудоўны аўтамабіль пры неабходнасці можа развіваць да 27 кіламетраў у гадзіну. Калі востра паўстае пытанне пра захаванне аптымальных тэхналагічных тэрмінаў у раслінаводстве, такая машына з незвычайнымі лёгкімі і мяккімі коламі – проста “скарб”.
У аграфірме шануюць і старанна даглядаюць тэхніку. Гэта залог зладжанай работы ў гарачую пару. Тэхагляд тут, як і ў іншых гаспадарках, праходзіць у некалькі этапаў. Трактары і прычэпы былі прадстаўлены на праверку згодна з графікам, і начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Анатолій Станкевіч вельмі станоўча ацаніў праведзеную работу. Не толькі ў гэтым годзе, але і пастаянна тут спецыялісты і працаўнікі паказваюць сябе з самага лепшага боку. На чарзе тэхніка, якая выкарыстоўваецца на нарыхтоўцы кармоў, потым зернеўборачныя і буракаўборачныя камбайны.
Кожны спецыяліст і працаўнік уносіць свой уклад у важную справу. Людзі клапоцяцца, каб сельскагаспадарчая тэхніка была спраўнай, служыла доўга, а праца была бяспечнай. Кожны на сваім месцы ўносіць свой уклад у дабрабыт аграфірмы.

На здымку: інжынер па экс­плуатацыі машынна-трактар­нага парку Генадзь Лігер, інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы Віктар Аўгусціновіч, слесар Раман Апуневіч і вадзіцель Рышард Ягельніцкі.

Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *