Бульбяны сезон на Бераставіччыне

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_0010Залатая пара года шчодра адорвае працавітых людзей. Капаюць бульбу гаспадары на прысядзібных участках, у разгары бульбяны сезон і на палях раёна ў калектыўных гаспадарках.
Каб не страчваць дарагі час, людзі часам і на дробны дожджык не зважаюць. Менавіта такую карціну давялося назіраць на мінулым тыдні на ўрадлівых бульбяных палетках СВК “Пархімаўцы”. Ураджайнасць другога хлеба ў гэтай гаспадарцы складае 300 цэнтнераў з гектара, і гэта яшчэ не мяжа.
У сельгаскааператыў з задавальненнем кожны год прыязджаюць столінцы. Ёсць сярод іх ужо і “старажылы”. Алена Пластун, напрыклад, у СВК “Пархімаўцы” занята на копцы бульбы пяты сезон. Механізатар Сяргей Сушко (на здымку з працаўнікамі са Столінскага раёна) адвозіць у дзень па 3 прычэпы бульбы. Людзі задаволены і адносінамі да іх, і дастойнай аплатай. Летась ім удалося добра зарабіць. Спадзяюцца, што і гэты сезон апраўдае чаканні. Аснова для гэтага ёсць – шчодры ўраджай другога хлеба і руплівыя чалавечыя рукі. А ў тым, што ўраджай тут сапраўды багаты, можна было ўпэўніцца адразу — выкапаную капалкай бульбу на роўных палосках відаць здалёк. Вядро буйнымі прыгожымі клубнямі напаўняецца літаральна за некалькі мінут.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *