Ветэраны-юбіляры Бераставіччыны атрымалі віншаванні з 90-годдзем

Лента новостей

спецыяліст ТЦСОН Наталля Карвацкая і старшыня райсавета ветэранаў Алена Сілкова разам з Неанэлай Анісімаўнай Раздзялоўскай (у цэнтры).
Спецыяліст ТЦСОН Наталля Карвацкая і старшыня райсавета ветэранаў Алена Сілкова разам з Неанэлай Анісімаўнай Раздзялоўскай (у цэнтры).

Традыцыя раённай ветэранскай арганізацыі віншаваць ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з юбілеямі і дарыць ім каштоўныя падарункі працягваецца. У пачатку верасня шаноўную дату адсвяткавалі Неанэла Анісімаўна Раздзялоўская з Гольняў і Мікалай Іванавіч Янушка з райцэнтра.

У Неанэлы Анісімаўны і Мікалая Іванавіча – розныя лёсы, розныя жыццёвыя шляхі. Аднак, як і ўсіх людзей таго пакалення, іх аб’яднала тое, што на іх долю выпала вайна. Ідуць гады, мінаюць дзесяцігоддзі, але Вялікая Айчынная вайна не сціраецца з памяці нашых юбіляраў. А ўспаміны аб трагічных часах ваеннага ліхалецця заўсёды вызываюць у іх слёзы і смутак. Гэтым лю-дзям кожнаму на сваім месцы ў поўнай меры давялося зведаць горыч, цяжар і жахі вайны.
Неанэла Анісімаўна сустрэла вайну на Гомельшчыне, адкуль родам. Каб не трапіць на работу ў Нямеччыну, прыйшлося пайсці ў партызанскі атрад. Жанчына ўспамінае, як разам з іншымі, папярэджанымі кімсьці са сваіх жыхарамі, ратавалася ад немцаў, пераплываючы на лодках праз Сож. Немцы ішлі па пятах, стралялі па лодках. Неанэла Анісімаўна без слёз не можа ўспамінаць карціну, якую захавала памяць. На яе вачах фашысты расстралялі жанчыну з малым дзіцём, якая не паспела сесці ў лодку.
У партызанскім атрадзе Неанэла Анісімаўна выконвала розныя работы па гаспадарцы: разам з іншымі жанчынамі гатавала ежу для партызан, мыла салдацкую вопратку, дапамагала з раненымі. А з лістапада 1943-га па красавік 1944 года служыла ў дзейнічаючай арміі – у гаспадарчай частцы інжынерна-сапёрнага батальёна. Пасля вайны скончыла педвучылішча і ўсё жыццё працавала настаўніцай пачатковых класаў. У Гольні жанчына пераехала да дачкі, калі засталася адна. Уся вялікая сям’я адсвяткавала юбілей, жадаючы бабулі моцнага здароўя і добрага настрою. А яна больш за ўсё жадае, каб на нашай зямлі зноў ніколі не паўтарылася б вайна.

Мікалай Іванавіч Янушка
Мікалай Іванавіч Янушка

Мікалаю Івана-вічу Янушку не ўдалося пазбегнуць працы на немцаў. Дзевятнаццацігадовым юнаком ён быў угнаны на работу ў фашысцкую Германію. А пасля вызвалення з сакавіка 1945 года ваяваў радавым у складзе войскаў спачатку 1-га Беларускага фронту, а потым 1-га Украінскага. Прайшоў Польшчу, вызваляў Прыкарпацце, Чэхію. Асабліва запомніўся ветэрану бой пад Фрыдлантам, дзе загінула шмат яго аднапалчан. Перамогу Мікалай Іванавіч сустрэў у чэшскім Яблонцы. Але яшчэ да 1947 года працягваў служыць у Венгрыі.
Пасля дэмабілізацыі працаваў трактарыстам на машынна-трактарнай станцыі (МТС), з 1958 года і амаль да 70 гадоў – трактарыстам у калгасе “Чырвоны Кастрычнік”. Давялося пачынаць на гусенічным трактары, а ён, што танк, магутны і цяжкі ў кіраванні.
Мікалай Іванавіч усё жыццё працаваў старанна, на сумленне. Мае шмат працоўных узнагарод, у тым ліку медаль “За доблесную працу”. Быў удзельнікам ВДНГ.
Павіншаваць юбіляра з днём нараджэння і падарыць камплект пасцельнай бялізны ад раённага савета ветэранаў і хлебапечку ад СВП “АграМір” завіталі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Алена Іосіфаўна Сілкова, а таксама дырэктар прадпрыемства Ніна Уладзіміраўна Лазавіцкая і старшыня прафкама Алена Андрэеўна Курута. Такая ўвага, шчырыя пажаданні з юбілеем і падарункі, безумоўна, прыемныя пажылым людзям. Яны рады, што пра іх у раёне не забываюць.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара і Алены Сілковай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *