Народная адукацыя на Бераставіччыне ў пасляваенны час

Без рубрики Из истории земли Берестовицкой Культура

Пасля вызвалення Бераставіч­чыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне пачалося актыўнае аднаўленне народнай гаспадаркі, у тым ліку рамонт і падрыхтоўка школ да новага навучальнага года. Дакументы сведчаць, што на пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 12 жніўня 1944 года, была заслухана справаздача загадчыка РайАНА А.У.Вінічэнкі аб падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года. Адзначалася, што з 35 школ большасць не адрамантавана (не ўстаўлены шыбы ў вокны, не адрамантаваны печы, не зроблена пабелка памяшканняў). Раённаму аддзелу народнай адукацыі было дадзена заданне выправіць усе недахопы да пачатку навучальнага года.

1955 год, 9 кл., Грыцавіцкая школа
1955 год, 9 кл., Грыцавіцкая школа
1946 г., кал-тыў настаунікаў Галынкаўскай сямігодкі
1946 г., кал-тыў настаунікаў Галынкаўскай сямігодкі
1953 год, 7 кл., Грицевичская школа
1953 год, 7 кл., Грицевичская школа
1947 г., 9 кл Берестовицкой школы Учителя сидят:Тымченко Т.К. – завуч Прокопец Василий Иванович – инспектор РОНО Плоткина Мария Моисеевна - директор, Кончыц Мария Алексеевна Фронтишева Татьяна Моисеевна ____________________________ Стоят Гахович Владимир Геннадьевич, Жардецкая Надежда Михайловна,
1947 г., 9 кл Берестовицкой школы
Учителя сидят: Тымченко Т.К. – завуч
Прокопец Василий Иванович – инспектор РОНО
Плоткина Мария Моисеевна — директор,
Кончыц Мария Алексеевна
Фронтишева Татьяна Моисеевна
____________________________
Стоят Гахович Владимир Геннадьевич,
Жардецкая Надежда Михайловна,
02. 06. 1946, Педагоги Берестовицкой СШ: 1-ый ряд сверху : Гахович Владимир Геннадьевич, Бобрович (Боброва) Клариса Антоновна, Трофимович, Веютко, Давыдок (Давыдова) Вера Егоровна 2 –й ряд: Кончыц Мария Алексеевна, Слюнькова Александра Никитична, Плоткина Мария Моисеевна - директор, Головач 3-й ряд: Бондаревский – завуч, Солюнчик, Жардецкая Надежда Михайловна, Винниченко – зав. РОО
02. 06. 1946,
Педагоги Берестовицкой СШ:
1-ый ряд сверху : Гахович Владимир Геннадьевич,
Бобрович (Боброва) Клариса Антоновна,
Трофимович,
Веютко,
Давыдок (Давыдова) Вера Егоровна
2 –й ряд: Кончыц Мария Алексеевна,
Слюнькова Александра Никитична,
Плоткина Мария Моисеевна — директор,
Головач
3-й ряд: Бондаревский – завуч,
Солюнчик,
Жардецкая Надежда Михайловна,
Винниченко – зав. РОО
1945 год, 1-й выпуск Берестовицкой НСШ, 7 кл Сидят слева направо Лесько Н.М., Плоткина Мария Моисеевна - директор, Николаева А.М.. Стоят слева направо: Крушельницкий А., Лагода Э., Дробот А.Г., Веретенина Е.А., Заневская Ж., Железная В., Гахович Н. Во втором ряду слева направо: Коваленя А., Дорошкевич Б.П., Цивунчик Ф.М., Лазарович Е, Расинская Г., Баровский М, Пелеш А.
1945 год, 1-й выпуск Берестовицкой НСШ, 7 кл
Сидят слева направо Лесько Н.М., Плоткина Мария Моисеевна — директор,
Николаева А.М..
Стоят слева направо: Крушельницкий А., Лагода Э., Дробот А.Г., Веретенина Е.А., Заневская Ж., Железная В., Гахович Н.
Во втором ряду слева направо: Коваленя А., Дорошкевич Б.П., Цивунчик Ф.М., Лазарович Е, Расинская Г., Баровский М, Пелеш А.

Насельніцтва таксама дапамагала ў аднаўленні школ. У прыватнасці, у в.Падбагоннікі адбыўся сельскі сход, на якім прысутнічала 43 жыхары. Было прынята рашэнне і пра дапамогу школе: “Собрать досок и гвоздей для школы. Каждой девочке принести по 2, а мальчикам – по 3 гвоздя в школу”.
1 верасня 1944 года ў 35 школах раёна пачаліся заняткі.
У некаторых вёсках Глебавіцкага і Макаравецкага сельсаветаў асобныя сем’і не пусцілі дзяцей у школу, адгаворваючыся тым, што “яшчэ не вядома, якая заўтра будзе ўласць…” Напрыклад, у Малабераставіцкай няпоўнай сярэдняй школе навучанне распачалі 175 дзяцей, а 130 дзяцей у школу не з’явіліся.
А ўжо 26 верасня райком партыі паведамляў у абком партыі: “У Крынкаўскім (з 20 верасня 1944 года – Бераставіцкі) раёне да вайны пражывала 47550 чалавек. Фашыстамі знішчана 9680 чалавек, вывезена ў Германію 3570 чалавек… Ужо адноўлена 1 сярэдняя і 39 пачатковых школ…”
У першыя пасляваенныя гады ў школах не хапала не толькі мэблі, наглядных дапаможнікаў, падручнікаў, сшыткаў, але і настаўнікаў.
Востра адчуваўся недахоп настаўнікаў і перад пачаткам 1945/46 навучальнага года: з патрэбных 220 было толькі 126 настаўнікаў, з якіх 26 не мелі адпаведнай адукацыі.
Многія педагогі былой польскай школы не валодалі ў дастатковым аб’ёме беларускай і рускай мовамі. Таму ў школы раёна ў першыя пасляваенныя гады прыехала значная колькасць настаўнікаў з Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцей, а таксама з Расіі.
На пачатак 1946 года ў раёне працавала толькі 9 чалавек з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку ў сістэме народнай адукацыі: М.М.Плоткіна – дырэктар Вялікабераставіцкай СШ, М.М.Ластачкін – дырэктар Малабераставіцкай школы, М.Я.Аляшкевіч – інспектар РайАНА.
У 1946/47 навучальным годзе ў раёне працавалі ўжо 49 школ – адна сярэдняя, 5 сямігодак і 43 пачатковых. Навучалася ў іх 5477 вучняў. Улічваючы, што ў раёне пражывала насельніцтва розных нацыянальнасцей, былі адкрыты адна руская, 41 беларуская і 7 школ з польскай мовай навучання.
Аднак палітыка русіфікацыі мясцовага насельніцтва, якая праводзілася цэнтральнымі ўладамі, ужо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе прывяла да закрыцця ўсіх польскіх і часткова беларускіх школ. Хоць у Ёдкаўскай сямігодцы, напрыклад, сярод 211 вучняў 108 былі беларусамі, 101 – палякамі і толькі два – рускімі, але тым не менш, школа была ператворана з польскай у рускую. У Вішнеўцы і Ігнатавічах наогул не было ніводнага вучня рускай нацыянальнасці, але школы таксама сталі рускімі.
У1950/51 навучальным годзе руская мова навучання замест беларускай загучала ў Старадварэцкай, Плябанаўскай, Лапенеўскай, Малаэйсмантаўскай, Галынкаўскай школах.
Паколькі ў час вайны школьныя будынкі часткова былі знішчаны, заняткі праводзіліся ў непрыстасаваных арандаваных памяшканнях.
Таму перад раённымі ўладамі стаяла задача будаўніцтва тыпавых школьных будынкаў.
У 1949 годзе былі распачаты работы па будаўніцтве Рымуцеўскай пачатковай школы на 80 вучнёўскіх месцаў. На 1950/51 навучальны год запланавалі стварэнне 13 пачатковых школ метадам народнай будоўлі. У тым жа годзе Рудаўлянская, Русакоўская, Жорнаўская, Бераставічанская школы былі пераведзены з арандаваных будынкаў у дзяржаўныя. Рымуцеўская і Каенеўская аб’ядналіся ў новым будынку Рымуцеўскай школы. Курчоўская школа злілася з Макараўскай сямігодкай.
Цікавую інфарамцыю падаюць архіўныя дакументы аб выніках пад­рыхтоўкі да веснавых пераводных і выпускных экзаменаў у школах раёна, якія былі прааналізаваны ў красавіку 1950 года. У іх адзначана, што ў раёне працуе 1 сярэдняя школа, 10 сямігадовых школ і 37 – пачатковых, у якіх вучыцца 4 679 вучняў. 665 вучняў мелі нездавальняючыя адзнакі па многіх прадметах, 78 школьнікаў на працягу навучальнага года пакінулі школу (асабліва многа такіх па Макаравецкаму і Эйсмантаўскаму сельсаветах). Добра працавалі і рыхтавалі да экзаменаў настаўнікі Гаховіч (Старынцоўская пачатковая школа), Акуліч (Алекшыцкая пачатковая школа), Мандросава і Плоткіна (Вялікабераставіцкая сярэдняя школа).
1 верасня 1951 года ў школах раёна за парты села больш 4800 дзяцей, якія вучыліся ў 3 сярэдніх, 11 сямігадовых і 32 пачатковых школах. У школах раёна працавала 212 настаўнікаў з вышэйшай і сярэдняй педагагічнай адукацыяй.
Як спадчына ад панскай Польшчы па вёсках заставалася вялікая колькасць непісьменных людзей рознага ўзросту. Таму ў першыя пасляваенныя гады перад установамі адукацыі стаяла задача па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці. Гэта работа пачалася адразу пасля ўз’яднання Беларусі, але асноўныя намаганні прыйшліся на пачатак 1950-х гадоў.
У 1950/51 навучальным годзе ў раёне заставалася 1270 непісьменных і малапісьменных. Для іх былі створаны тры школы, у якіх навучалася 544 чалавекі. Для індывідуальнага навучання былі прыцягнуты настаўнікі, культармейцы, камсамольцы, лепшыя старшакласнікі. Да 1952 года ліквідацыя непісьменнасці ў раёне ў асноўным была закончана.
У 1951/52 навучальным годзе вялося планавае будаўніцтва школы ў Бераставіцы на 280 месцаў, сямігодак у Алекшыцах і Кватарах, пачатковых школ у Жорнаўцы і Карпаўцах.
Па стану на 7 лістапада 1952 года ў галіне народнай асветы працавала 4 сярэднія школы, 15 сямігадовых, 30 пачатковых, вячэрняя школа рабочай моладзі, 10 вячэрніх школ сельскай моладзі.
У 1970-х гадах у працэсе аптымізацыі школьных устаноў у раёне і для павышэння якасці навучання пачатковыя школы былі ліквідаваны.
Мікалай Пацэнка,
Ірына Міклаш



2 комментария по теме “Народная адукацыя на Бераставіччыне ў пасляваенны час

  1. Спасибо авторам за статью и фотографии. На снимке 1945 года есть мой дядя Дорошкевич Болеслав, брат моей мамы. Я училась в Великоберестовицкой средней школе, закончила её в 1952 году. Многих учителей помню.

  2. BARDZO DZIĘKUJĘ ZA TE ZDJĘCIA.NA FOTOGRAFI Z 1945r. JEST MÓJ WUJEK-BRAT MOJEJ MAMY- EDWARD ŁAHODA.
    POZDRAWIAM AUTORÓW.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *