Дзень адкрытых дзвярэй у Бераставіцкім ліцэі

Лента новостей

1347020285139389Ва ўстанове адукацыі “Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй” нядаўна прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. Такое мерапрыемства тут стала традыцыйным і прысвечана прэзентацыі запатрабаваных рабочых прафесій, у якіх мае патрэбу аграрны сектар раёна, вобласці і краіны. У адрозненне ад іншых рэспублік былога Савецкага Саюза наша краіна захавала і беражліва развівае сістэму прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. У такія ўстановы адукацыі прыязджаюць вучыцца нават іншаземцы. Механізатар, вадзіцель, электрагазазваршчык могуць знайсці працу як у сельгаскааператыве, так і ў вялікім горадзе і будуць атрымліваць добрыя грошы. Каб пазнаёміцца з тым, як арганізавана навучанне, у ліцэй былі запрошаны будучыя выпускнікі школ і іх бацькі.  Яны змаглі ўбачыць прыгожыя кабінеты, майстэрню, этнаграфічны музей, добраўпарадкаваны інтэрнат. Педагогі і майстры вытворчага навучання правялі экскурсію і адказалі на пытанні.  Юнакі з Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, Ваўкавыскага і Свіслацкага раёнаў паглядзелі тэхніку, змаглі адчуць сябе будучымі прафесіяналамі за рулём машын і трактароў, убачылі, як вядзецца зварачная справа. Той, хто хоча цвёрда стаяць на зямлі, быць матэрыяльна незалежным ад бацькоў  і дастойна забяспечваць сваю будучую сям’ю, не прагадае, калі выбера ліцэй ў г.п. Вялікая  Бераставіца!

Абмяняліся вопытам
Спрыяць навучэнцам у сацыялізацыі і самаразвіцці асобы – такой мэце нядаўна быў прысвечаны абласны семінар, які адбыўся на базе Бераставіцкага ліцэя. Удзел у ім прынялі 18 прадстаўнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна — тэхнічнай адукацыі Гродзеншчыны. Многія з іх былі тут ужо не першы раз, і пастаянна знаходзяць нешта цікавае для сябе.
Змястоўную інфармацыю аб развіцці ліцэя на сучасным этапе прадставіў гасцям мерапрыемства дырэктар Уладзімір Мышко. Аб сацыялізацыі і самаразвіцці навучэнцаў праз арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы расказала яго намеснік Надзея Фёдарава. “Ізюмінкай” канструктыўнай сустрэчы педагогаў сталі фрагменты цікавых выхаваўчых мерапрыемстваў, трэнінг, круглы стол, а таксама работа клуба “Гасцінная гаспадынька запрашае”, што асабліва актуальна ў аб’яўлены ў краіне Год гасціннасці.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *