СВП «АграМір» філіял ААТ «Малочны Мір»: “Людзі вельмі харошыя…”

Лента новостей

Аператары машыннага даення малочнатаварнай фермы “Шаляпкі” Валянціна Каспярчук і Галіна Хамяня

–так гаворыць пра калектыў СВП “АграМір” дырэктар прадпрыемства Ніна Уладзіміраўна Лазавіцкая. Такога ж добрага меркавання пра свайго кампетэнтнага кіраўніка і камунікабельную прыемную жанчыну і працаўнікі. Пры  ўзаемапавазе і супрацоўніцтве можна чакаць выхаду аграрнай вытворчасці на новы ўзровень і значных поспехаў, павышэння дабрабыту людзей, чые рукі пахнуць хлебам і малаком. Праца іх

Механізатар Андрэй Янучак

нялёгкая, але менавіта ад іх залежыць, ці ўрадлівымі будуць нівы, ці папоўняцца малочныя рэкі, а значыць, будзе панаваць бадзёры настрой і ўпэўненасць у будучым. Людзям пашанцавала на кіраўніка, іх праблемы Ніна Уладзіміраўна

Механізатар Станіслаў Патурынскі

прымае да сэрца і вырашае з прафесіяналізмам, а ёй сапраўды яго не займаць. У гэтай чулай жанчыны дзве вышэйшыя адукацыі – яна закончыла Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

Механізатары – па-ранейшаму моцнае звяно любой гаспадаркі. Я паглядзела, як стараецца на асеннім полі Андрэй Янучак. У 2000 годзе ён закончыў кузню нашых мясцовых кадраў для сельскай гаспадаркі – Бераставіцкі ліцэй, атрымаў там навыкі такой запатрабаванай прафесіі. Працаваў ён у той сонечны восеньскі дзень на дыскаванні глебы, стараўся. Тэхналогіі захоўваюцца, на поле люба глянуць. Новым трактарам МТЗ–30-22 малады чалавек задаволены. Тэхніка сучасная і камфортная.
Вагаўшчык Галіна Дудко і загадчык склада Іван Барташэвіч

А яшчэ адзін прадстаўнік такой неабходнай любой гаспадарцы прафесіі – Станіслаў Патурын­­скі – працаваў у гэты час на  малочнатаварнай ферме “Шаляпкі”. У яго абавязкі ўваходзіць падвозка кармоў, ачыстка аб’екта. Яго трактар МТЗ–82 механізатара не падводзіць. Стаж работы гэтага

Галоўны ветурач Сяргей Вілюноў з работнікамі новага малочнатаварнага комплекса

чалавека пачаў свой адлік 20 гадоў таму. Станіслаў яшчэ і шматдзетны шчаслівы бацька, у яго пяцёра дзяцей. Два сыны яго стварылі дынастыю – адзін вучыцца, а другі закончыў Бераставіцкі ліцэй з чырвоным дыпломам. Таленавіты хлопчык Пеця ўмее прыгожа іграць на баяне, я чула сама шчырыя  апладысменты,  калі ён іграў на сцэне ліцэя. А зараз Пётр стаў студэнтам вышэйшай навучальнай установы і вучыцца ў Мінску.

І сапраўднай “изюминкой” у вытворчасці СВП “АграМір” стаў новы малочнатаварны комплекс, які нядаўна быў уведзены ў эксплуатацыю. Мне давялося пагутарыць з работнікамі. Людзі ў захапленні – умовы працы выдатныя!
Ніна НАДДЭ, фота аўтара
****
Паважаныя працаўнікі
аграпрамысловага сектара!
З прафесійным святам вас, шаноўныя!  Моцнага здароўя вам, бадзёрасці, аптымізму, сямейнага дабрабыту!
Пусть сбывается всё, что задумано,
И всегда удаются дела!
Будьте все вы любимы и счастливы,
Чтобы жизнь всё прекрасней была!
Адміністрацыя і прафкам СВП «АграМір»


Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *