Граф Каліёстра ў Клепачах

Из истории земли Берестовицкой Культура

Для таго, каб прыцягнуць большую ўвагу дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый усёй сусветнай супольнасці, па рашэнні ЮНЭСКА ў 1982 годзе быў вызначаны Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка. У савецкі час (у 1980-ыя гады) у Дзяржаўным спісе помнікаў БССР па Бераставіцкаму раёну значылася больш за 50 помнікаў рознага значэння. У сучасны Дзяржаўны спіс іх унесена значна менш, таму што змяніліся патрабаванні да гістарычных, культурных і тэхнічных параметраў гістарычна-культурных каштоўнасцей.
Аб помніках Бераставіччыны на старонках раённай газеты і ў перадачах раённага радыё інфармацыя праходзіць часта. Мне б хацелася нагадаць аб адной слаўнай мясціне, пра якую мала хто ведае, бо і слядоў яе існавання знайсці ўжо цяжка, а таксама аб тых, хто там гасцяваў. Гэта былы маёнтак графа Тышкевіча ў Клепачах.
Доктар Бальзама, ён жа граф Каліёстра, маркіз дэ Пелегрыма, Меліса, Бельмантэ, Фенікс і іншае, іншае… Названа толькі частка імёнаў, званняў і дваранскіх ты­тулаў, пад якімі выступаў шукальнік прыгод (і матэрыяльных выгод таксама), авантурыст i жаночы спакуснiк, не пазбаўлены дару назi­ральнасцi, аўтар дзённiкаў, што атрымалi сусветную славу. Еўрапейскага Дон-Жуана прымалi пры дварах Парыжа, Лондана, Варшавы, Санкт­-Пецярбурга i iншых еўрапейскiх сталiц. Ён, як не дзiўна, пабываў i ў Клепачах, што на Бераставiччыне. 3 гэтай прычыны Кляпацкi маёнтак у XVIII — пачатку XIX ст. стаў вядомы па ўсёй Польшчы. Дык хто ж такі Iосiф Бальзама (у лiтаратуры часцей выступаў за подпicам Граф Калiёстра), якi нарадзiўся ў Iталii ў беднай сям’ i? І што звязала яго з Кле­пачамi?
У другой палове XVIII ст. yciмi навакольнымi маёнткамi валодаў магнат Вiкенцiй Тышкевiч. Яго жонкай была пляменнiца польскага караля Тэрэзiя Па­нятоўская. Сямейнае жыццё ix, аднак, было далёкім ад iдэалу. Тэрэзiя больш знахо­дзiлася ў Варшаве, чым з мужам. І толькi калi таямнiчы граф Калiёстра ў 1785 г. паявiўся ў Варшаве, чароўная панi Тэрэзiя ўгаварыла яго наведацца ў цiхiя мясцiны, дзе жыў яе муж. Вось яны на Бераста­вiччыне. Калiёстра, як усюды i заўсёды, здзiўляе i ўражвае ўcix сваёй эрудыцыяй i магiяй. Нiчога не каштавала яму ўгава­рыць магната Тышкевiча пабудаваць асоб­ную вiлу для чароўнай Тэрэзii. Месца пад гэту вiлу выбралi ў Клепачах. І закiпела работа. Тышкевiч грошай не шкадаваў. А кipaвaў усім, вядома ж, сам Калiёстра. Тым больш, што Тышкевiч не патрабаваў ад яго справаздач аб выдатках…
І палац-цацка ў iтальянскiм стылi, ак­ружаны новым паркам, абведзены кана­ламi, паявiўся на беразе запруджанай рэчкі Свicлач. Палацу далі назву “Сiмфонiя”, што павiнна было сiмвалiзаваць згоду ў жыццi Тэрэзii i Вiкенцiя Тышкевiчаў. Палац пазней стане называцца “Сiмфанамi”.
Аднак не ўдалося тут пажыць каралеўскай пляменнiцы, не наладзiў (хутчэй, яшчэ больш разладзiў) сямейную сiмфонiю Тышкевiчаў цудадзей Калiёстра. Графiня Тэрэзiя паехала ад мужа назаўсёды следам за iнiцыятарам будаўнiцтва палаца-цацкi… Цяпер аб yciм гэтым напамiнаюць рэшткi былога парку, падмурка ад палаца і возера.
Мікалай Пацэнка,
метадыст па захаванні гісторыка-культурнай
спадчыны РМЦ НТ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *