Зімоўка азімых зацягнулася

Лента новостей

У мінулыя гады ў такі час ужо сеялі. Надвор’е было цёплае, сонечнае. А сёлета перыядычна выпадае і растае шмат снегу. Здаецца, гэта ўжо апошні раз, пачнецца нарэшце вясна, а прачнешся наранку, навокал зноў усё белае…
Пасля таго, як снег растане, аграномы ў гаспадарках будуць даследаваць, як перазімавалі азімыя. Пакуль што дакладна сказаць нічога немагчыма. Ад­нак каб растлумачыць мне, як зараз адчуваюць сябе расліны, у раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін прывялі жывы прыклад:
— Уявіце, што ў вас ежы на тры месяцы, а пражыць на ёй трэба чатыры. Так і расліны, яны растрачваюць цукар, які ў іх ёсць, і слабеюць, робяцца малаўстойлівымі да хвароб. Наколькі іх пашкодзілі снежная цвіль і іншыя неспрыяльныя фактары, таксама яшчэ не­вядома.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *