Лепшыя ваеннаслужачыя Гродзенскай пагранічнай групы ўшанаваны перад звальненнем у запас

Лента новостей

Традыцыйнае ўшанаванне перад звальненнем у запас лепшых ваеннаслужачых Гродзенскай пагранічнай групы прайшло 13 снежня ў клубе вайсковай часці г.Гродна. Ужо на працягу некалькіх гадоў такое мерапрыемства праводзіцца з удзелам камандавання часці, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, святароў і лепшых ваеннаслужачых пагранічных заставаў вобласці.
У гэты дзень выказваюцца словы падзякі за добрасумленныя адносіны да выканання сваіх службовых абавязкаў па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь пагранічнікам, якія завяршаюць сваю тэрміновую вайсковую службу і могуць служыць прыкладам для іншых ваеннаслужачых.
Таксама былі адзначаны і тыя маладыя людзі, якія ў час службы прымалі актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, для іх граматы і падарункі падрыхтавалі тэрытарыяльныя камітэты БРСМ.
Як паведаміла першы сакратар райкама БРСМ Ірына Крывапляс, былі ўзнагароджаны і чатыры прадстаўнікі заставаў Бераставіцкага раёна – актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Сярод іх Максім Міхайлоўскі і Сяргей Іваноў (пагранічная застава №9), Іван Паўлоўскі і Вадзім Губарэвіч (пагранічная застава №10).

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *