У работнікаў Бераставіцкага РУП ЖКХ — зімовы сезон

Лента новостей

Снежань у гэтым годзе пачаўся на рэдкасць па-зімоваму. Моцныя снегапады і маразы апанавалі на бягучым тыдні значнай часткай тэрыторыі еўрапейскага кантынента. У выхадныя дні, аб чым пойдзе гаворка ніжэй, характар надвор’я зменіцца і ў нас. Зразумела, што для тых, хто займаецца абслугоўваннем дарог, — гэта самы адказны і напружаны час.
Але, мабыць, найбольш строга зіма экзаменуе работнікаў камунальнай гаспадаркі. Утрыманне вуліц і тратуараў у належным стане – гэта таксама адна з важнейшых іх задач, не гаворачы ўжо пра ацяпленне дамоў.
Працоўны дзень вадзіцеля РУП ЖКГ Генадзія Чартка з надыходам зімы пачынаецца, калі многія жыхары раённага цэнтра яшчэ спяць. А ўчастак работы яму давераны вельмі адказны, бо ад яго стараннасці і добрасумленнасці залежыць у многім бяспека руху на вуліцах нашага пасёлка.
-Найбольш клапот дастаўляюць моцныя снегапады,- кажа Генадзій. – Бывае, што да 120 кіламетраў “наматаеш” за змену, пакуль пачысціш спачатку ад снегу ўсе вуліцы, а потым пасыплеш іх пясчана-салявой сумессю. Часамі, калі сіноптыкі абяцаюць галалёд, даводзіцца па вечарах праводзіць апрацоўку вуліц.
Больш чым тры гады назад Генадзій атрымаў новы МАЗ, а ўсяго ў РУП ЖКГ ён з перарывам працуе з 1993 года. Кіраўніцтва прадпрыемства задаволена работай гэтага адказнага вадзіцеля.
На “барацьбу” са снегам выязджаюць звычайна яшчэ і два трактары МТЗ з адваламі. Запланавана набыць дадаткова міні-трактар для падсыпкі тратуараў. План па нарыхтоўцы пясчана-салявой  сумесі прадпрыемства выканала. Усяго на гэты сезон камунальнікі запаслі 700 тон пасыпачнага матэрыялу. У мінулым годзе яго спатрэбілася нават болей. Аднак папоўніць запасы тут могуць пры неабходнасці ў любы час.
Сяргей Хілюта, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *