Бераставіцкія ліцэі чакаюць навучэнцаў

Общество

Уступная кампанія ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы завершана. Шчаслівыя ўладальнікі студэнцкіх білетаў ўжо рыхтуюцца да навучальнага года. А ў тых, каму па розных прычынах гэта яшчэ не ўдалося, ёсць магчымасць паступіць у прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы нашага раёна. Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй і Малабераставіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй перапрацоўчай прамысловасці яшчэ чакаюць сваіх навучэнцаў.
Як паведамілі ў прыёмных камісіях ліцэяў, недабор навучэнцаў пакуль што адчувальны. Па стану на 18 жніўня ў Бераставіцкі ліцэй пададзена 94 заявы ад абітурыентаў (запланаваны набор першакурснікаў – 125 чалавек), у Малабераставіцкі – 20 заяў (запланавана прыняць 50 чалавек).
Улічваючы тое, што спецыяльнасці, па якіх рыхтуюць гэтыя навучальныя ўстановы, запатрабаваныя на рынку працы, маладым людзям, якія думаюць аб выбары прафесіі, было б няблага спыніць свой выбар на нашых ліцэях. Прыём дакументаў яшчэ працягваецца.
Ірына МІКЛАШ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *