Салавей – галоўны суразмовец! Каму з птушак можна патэлефанаваць нават зараз

Лента новостей

Мінулай вясной «Ахова птушак Бацькаўшчыны» разам з валанцёрамі запусціла незвычайную акцыю – «Выйдзi на сувязь з прыродай!».

Кожны жадаючы мог патэлефанаваць…птушкам. За 9 месяцаў яны атрымалі больш за 180 тысяч званкоў! Самы папулярны абанент — салавей. Яму званілі амаль 37 тысяч разоў. Таксама беларусаў цікавіла, як «размаўляе» шэрая кугакаўка — мабыць, не ўсе ведаюць, што гэта за птушка, — 26 тысяч званкоў! У тройцы лідараў таксама чорны дрозд — амаль 20 тысяч званкоў.

– Ідэя спадабалася не толькі беларусам, – кажуць у АПБ. – Дзякуючы сацсеткам, а таксама пры падтрымцы «кампаніі А1» навіна разнеслася па свеце, у ТikTok нават з’явіўся чэлендж «Патэлефануй сваёй зязюлі». За першыя месяцы працы нумароў беларускіх птушак захацелі пачуць ва Украіне, Расіі, Швецыі, Злучаных Штатах і іншых краінах.

Праект «Выйдзi на сувязь з прыродай!» дазваляе пачуць галасы дзесяці самых распаўсюджаных у Беларусі птушак, для гэтага трэба проста набраць нумар тэлефона. Пасля размовы ад птушкі прыходзіць эсэмэска. Нумары працуюць на пастаяннай аснове. І нават сёння можна набраць улюбёнай птушцы, каб пачуць яе голас.

+375445006610 – шэрая кугакаўка.

+375445006611 – чорны дрозд.

+375445006612– салавей.

+375445006613– вялікі голуб.

+375445006614 – гіль.

+375445006615 – сіняя сініца.

+375445006616 – чорнагаловы шчыгел.

+375445006617 – малінаўка.

+375445006618 – берасцянка.

+375445006619– крапіўнік.

Служба інфармацыі “ГП” па матэрыялам АПБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *