Пархімаўскія школьнікі падарожнічалі па малой радзіме на веласіпедах

Год малой родины Лента новостей Летнее оздоровление Образование

Вялікую ролю ў фарміраванні любові да роднага краю займаюць падарожжы. Лета – найлепшы час для такіх падарожжаў. Гэта час, калі можна арганізаваць веласіпедныя вандроўкі да помнікаў гісторыі, да прыродных аб’ектаў, проста ездзіць па родных дарогах. Ездзіць на веласіпедзе – цудоўны занятак, а калі побач сябры – гэта свята.

У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе прайшоў велапрабег, які быў прымеркаваны да Года малой радзімы. У такім цікавым мерапрыемстве прынялі ўдзел веласіпедысты розных узростаў з усяго аграгарадка. Удзельнікі сабраліся раніцай каля школы, каб разам з настаўнікамі праехацца па вуліцах родных мясцін. Усе мы разам дакрануліся да гісторыі роднага кутка і наведалі гістарычны помнік, які знаходзіцца ў Пархімаўцах.

Гэта – сядзіба Ключэўскіх. Сядзіба была закладзена ў 1880-х гадах. Найбольш цікавая частка сядзібы – водная сістэма, абсаджаная дрэвамі, якія, тулячыся кронамі, ствараюць зялёны купал.

Завяршыўся велапрабег ускладаннем кветак да помніка воінам-аднавяскоўцам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне.

Велапрабег спрыяў умацаванню здароўя, даў магчымасць вывучыць сваю малую радзіму. Вандруйце па родных мясцінах! І вы абавязкова іх яшчэ больш палюбіце.

Вольга ЭЛЬЯШЭВІЧ, класны кіраўнік 5,6 класаў Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *