15 верасня – Дзень бібліятэк

Лента новостей Общество

Дарагія сябры!

          Прыміце шчырыя віншаванні з Днём бібліятэк! Гэтае свята па праву з’яўляецца падзеяй для ўсіх, хто любіць кнігу, —  яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў.

          Бібліятэкі сёння з’яўляюцца шматфункцыянальнымі ўстановамі культуры. Камп’ютарная тэхніка і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, выхад у інтэрнэт, уласныя электронныя базы дадзеных, віртуальная даведачная служба — усё гэта робіць культурныя каштоўнасці даступнымі для кожнага.

          Але як бы імкліва ні развіваліся новыя формы абслугоўвання чытачоў, галоўнымі ў гэтай сферы застаюцца бібліятэкары, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу тым, хто шукае і знаходзіць у кнізе неабходную параду, адказ на надзённыя пытанні жыцця. Бібліятэкары — захопленыя людзі, прыхільнікі сваёй справы.

          У гэты святочны дзень дазвольце падзякаваць вам за значны ўклад у развіццё культурнага патэнцыялу нашага раёна, за адданасць прафесіі і энтузіязм.

          Жадаем вам дапытлівых і ўдзячных чытачоў, новых творчых поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту.

          Бераставіцкі раённы                                        Бераставіцкі раённы           выканаўчы камітэт                                                Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *