У Лідзе бераставіцкія музыканты выступілі паспяхова

Лента новостей

Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча ўваходзіць у пяцёрку найбольш прэстыжных конкурсаў нашай краіны і дае выдатны шанс рэалізаваць свае творчыя дасягненні музыкантам-выканаўцам у адной з вядучых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь—Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У абласным адборачным этапе гэтага конкурсу, які прайшоў у Лідзе 16 лютага, прымалі ўдзел і навучэнкі Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Валерыя Канаева, Анастасія Мартыш, Вераніка Сунелік і Алеся Занеўская (на здымку).
У намінацыях “Баян”, “Акардэон”, “Цымбалы”, “Балалайка”, “Домра” і “Гітара” выступілі звыш 120 чалавек з Гродзенскай вобласці. Нашы дзяўчынкі спрабавалі свае сілы ў намінацыі “Баян” і, трэба сказаць, паспяхова. Валерыя Канаева стала лаўрэатам ІІІ ступені абласнога этапу конкурсу. Дыпломамі за ўдзел адзначаны Анастасія Мартыш, Вераніка Сунелік і Алеся Занеўская за эмацыянальна–яркую, артыстычную ігру на інструменце.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *