На мінулым тыдні першы намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Кадргулаў правёў прамую лінію з насельніцтвам раёна.
Усяго звярнуліся да Дзмітрыя Рафаэльевіча 4 чалавекі. Двух жыхароў г. п. Вялікая Бераставіца турбавала актуальнае злабадзённае пытанне: ці можна трымаць свіней? На гэта быў дадзены адказ, што забарона на буферную зону ў пяці кіламетрах ад свінакомплексаў і ферм з-за афрыканскай чумы пакуль не знятая. Трымаць свіней нельга.
Два наступных пытанні датычыліся прыватызацыі жылля ў аграгарадку Малая Бераставіца і магчымасці аднаўлення заворанай дарогі да хутара каля вёскі Ярмолічы. Па першым з іх была дадзена парада звярнуцца з пісьмовай заявай да дырэктара “Бераставіцкай сельгастэхнікі”. Апошняе пытанне ўзята на кантроль.
Ніна Наддэ