Пачалася справаздачна-выбарчая кампанія Бераставіцкай раённай арганізацыі БРСМ

Лента новостей

Бераставіцкая раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пачала справаздачна -выбарчую кампанію.
На сённяшні дзень арганізацыя налічвае 1215 членаў БРСМ, аб’яднаных у 49 пярвічных арганізацый, якія дзейнічаюць ва ўстановах адукацыі, сельгаспрадпрыемствах, пагранічных заставах, у большасці арганізацый і ўстаноў раёна.
Да 2 красавіка бягучага года ў пярвічных арганізацыях БРСМ павінны прайсці сходы, на якіх будуць заслуханы справаздачы аб дзейнасці арганізацыі за мінулыя тры гады, адбудуцца выбары сакратароў пярвічных арганізацый і абраны дэлегаты на раённую справаздачна-выбарчую канферэнцыю, якая запланавана на 5 красавіка.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *