Лілеі і ракушкі з сурвэтак

Актуально Лента новостей

У мінулую сераду карэспандэнт “раёнкі” на некаторы час пераўвасобілася ў спецыяліста па дэкаратыўным афармленні абедзенных сталоў…
А адбылося гэта дзякуючы майстар-класу, які арганізавала Ніна Уладзіміраўна Сяржанская — майстар вытворчага навучання Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагападарчага прафесійнага ліцэя. Разам са сваімі памочніцамі —навучэнкамі ліцэя — яна паказвала ўдзельнікам майстар-класа некаторыя прыёмы аздаблення ўрачыстага стала. І, трэба сказаць, гэта своеасаблівая “вучоба” прыйшлася вельмі да месца, улічваючы, што праходзіла яна напярэдадні свят Дня абаронцаў Айчыны і Міжнароднага жаночага дня.
Акрамя майстар-класа, у аўторак Ніна Уладзіміраўна дала адкрыты ўрок на тэму “Сервіроўка стала”, падчас якога ўсім прысутным быў прадстаўлены разнастайны асартымент посуду і сталовых прыбораў. Разам са сваёй выкладчыцай ліцэісты вучыліся пошуку новых творчых падыходаў у абслугоўванні кліентаў. Дарэчы, усе гэтыя мерапрыемствы адбыліся ў рамках тыдня спецыяльнасцей “Швачка”, “Плодаагароднік”, “Повар” і “Абліцоўшчык-плітачнік”.
Вікторыя Дзержановіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *