Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі падвёў вынікі раённага этапу абласнога конкурсу мастацкай цацкі “Святочныя забавы”

Образование Общество

DSCN5944Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу мастацкай цацкі “Святочныя забавы”, які праводзіўся з мэтай захавання традыцый вырабу нацыянальнай лялькі, распаўсюджання сучасных падыходаў і тэхналогій у дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Па інфармацыі намесніка дырэктара Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Таццяны Таберка, для ўдзелу ў конкурсе былі прадстаўлены творчыя работы з сямі ўстаноў адукацыі: гімназіі аг.Пагранічны, Алекшыцкай і Малабераставіцкай сярэдніх школ, Пархімаўскай базавай школы, Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы, Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, Кватарскага ясляў-сада-базавай школы ў намінацыях “Вышыўка”, “Сюжэтная кампазіцыя” і “Дробная пластыка з керамікі і дрэва”.
Па рашэнню журы першае месца ў намінацыі “Вышыўка” заняла творчая работа Аляксандры Альшэўскай з Алекшыцкай СШ (кіраўнік Г.Ч.Альшэўская), другое – работа Вікторыі Альшэўскай (Алекшыцкая СШ, кіраўнік Г.Ч.Альшэўская), трэцяе месца прысуджана вышыўцы, якую выканала Надзея Сідаровіч з Кватарскага ясляў-сада-БШ (кіраўнік А.В.Цыдзік).
У намінацыі “Сюжэтная кампазіцыя” адзначаны творчыя работы Марыі Максімчык з гімназіі аг.Пагранічны (кіраўнік А.М.Максімчык) і Карыны Сакалоўскай з Пархімаўскай БШ (кіраўнік Г.У.Арцюхевіч).
Лепшай у намінацыі «Дробная пластыка з керамікі і дрэва» прызнана работа Таццяны Гуцко з Малабераставіцкай СШ (кіраўнікі Н.В.Мядзелка і А.М. Мядзелка).
Пераможцы і прызёры раённага этапу абласнога конкурсу “Святочныя забавы” будуць узнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, іх работы прымуць удзел у абласным этапе.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *