Кватарскія школьнікі пасадзілі свой сад

Лента новостей

З 16 па 21 красавіка ў Кватарскім яслях-садзе – базавай школе прайшоў Тыдзень Зямлі. У навучальнай установе правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на экалагічнае выхаванне школьнікаў і фарміраванне беражлівых адносін да прыроды.

Адным з найбольш яркіх і запамінальных мерапрыемстваў стала акцыя “Пасадзі сваё дрэва!”, да якой далучыліся і настаўнікі, і вучні. На прышкольным участку было вырашана пасадзіць яблыневы сад.
19 красавіка члены гуртка “Лідар”, актывісты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дружна выйшлі на пасадку саду (на здымку).
Былі высаджаны 30 маладзенькіх саджанцаў яблынь і 20 кусцікаў чорнай парэчкі, сёння яны ўжо радуюць вока ўсіх, хто праходзіць каля школы.
Дарэчы, як паведаміла педагог — арганізатар Кватарскага ясляў –сада – БШ Наталля Макавей, набылі саджанцы для саду настаўнікі за ўласныя сродкі, гэта іх асабісты ўклад у тое, каб прыгажэла тэрыторыя школы, каб вучні атрымлівалі здаровае і карыснае харчаванне.
Калі свой сад вырасце, упэўнены ў навучальнай установе, на школьным стале будуць пастаянна з’яўляцца яблыкі — сапраўдная крыніца вітамінаў.
20 красавіка актывісты БРПА і БРСМ арганізавалі для пачаткоўцаў свята “Сцяжынкамі Зямлі”, падчас якога самых маленькіх членаў піянерскай дружыны імя Пятра Клімука ў казачнай і гульнявай форме вучылі берагчы Зямлю.
У апошні дзень тэматычнага тыдня, як выніковае яго мерапрыемства, была арганізавана паездка па замках Беларусі: кватарскія школь-нікі наведалі замкі ў Нясвіжы, Міры, замак і музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *