З удзячнасцю за свабоду і жыццё!

80 лет Великой Победы Актуально Беларусь помнит День Независимости Лента новостей

У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і яднаюць грамадства. Для Беларусі такой датай з’яўляецца дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэта гістарычная дата звязала разам словы – Свабода і Незалежнасць.
Святкаванне Дня Незалеж­насці – гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, самаахвярнай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў краіну з руін, сеяў хлеб, будаваў заводы, дамы і школы, хто выпускаў першую прадукцыю на прадпрыемствах. Сучаснае пакаленне ўдзячна ўсім, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля нашага мірнага неба.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *