Выратавальнік – прафесія сапраўдных мужчын

Лента новостей Образование

19 студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень выратавальніка. Гэта свята мужных і смелых, самаадданых і фізічна падрыхтаваных людзей, якія ў любую хвіліну прыйдуць на дапамогу, рызыкуючы сваім жыццём дзеля іншых. 

          Напярэдадні гэтай даты ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе з навучэнцамі  4 класа прайшла тэматычная  інфармацыйная гадзіна “Дзень выратавальніка”, дзе дзеці пазнаёміліся не толькі з гісторыяй свята, са спецыяльнасцямі, якія аб’ядноўвае ў сябе выратавальнік  МНС, але і вялі размову аб якасцях, якімі павінен валодаць сапраўдны выратавальнік. У ходзе размовы прыйшлі да высновы, што прафесія выратавальніка – прафесія сапраўдных мужчын. Вялікую зацікаўленасць выклікаў гульнявы этап “Гуляючы вучымся”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў сюжэтна-ролевую гульню “Званок дыспетчару”, гульню  “Збяры пазл”, “Даскажы слова”, “Як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях”. Творчыя здольнасці праявілі навучэнцы ў час віншавальнага этапу “Са святам, выратавальнік!”, у час якога пісалі віншавальныя лісты, дзе кожны пажадаў людзям гэтай прафесіі міру, дастатку, сталёвага здароўя, сілы, бадзёрасці духу, лёгка перамагаць стыхійныя бедствы і надзвычайныя сітуацыі.

          Са святам, выратавальнікі! Няхай лёс засцерагае вас на ўсіх дарогах, няхай у вашым жыцці не ўзнікае надзвычайных сітуацый, і заўсёды над галавой свеціць яснае сонца!

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *