Вахта памяці і кніжная выстава. У аграгарадку Малая Бераставіца адзначылі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

80 лет освобождения Актуально Граница Культура Лента новостей Общество Память и боль белорусской земли Патриотическое воспитание

22 чэрвеня ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» адбылася прэзентацыя кніжнай выставы-памяць «Вайны свяшчэнныя старонкі навекі ў памяці людской».

Пазнаёміцца з ёй прыйшлі выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» і ваеннаслужачыя пагранічнай заставы «Сямёнаўка».

З цікавасцю і трапятаннем у сэрцы слухалі маленькія чытачы аповяд бібліятэкара пра пачатак вайны, пра тых, каму прыйшлося стаць на абарону сваёй Радзімы, пра тое, як нараўне з дарослымі з фашыстамі змагаліся дзеці і здзяйснялі подзвігі .

Шмат цікавага аб сваёй службе на граніцы вучням расказалі пагранічнікі.

Потым усе разам далучыліся да ўсебеларускай вахты памяці, што прайшла ля помніка землякам у аграгарадку Малая Бераставіца.

Запалілі лампадкі, усклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых землякоў мінутай маўчання.

Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *