Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. Сёння матэрыяльныя каштоўнасці дамінуюць над духоўнымі. Менавіта грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццяздольнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў. Пра гэта вялася размова на раённым семінары кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі, які адбыўся 20 мая ў Вялікабераставіцкім яслях-садзе.
Удзельнікі семінара абмяркоўвалі тэму “Комплексны падыход пры арганізацыі работы ўстановы дашкольнай адукацыі па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню”. В.І. Болдак, загадчык Вялікабераставіцкага ясляў-сада, пазнаёміла прысутных з адукацыйнай прасторай установы дашкольнай адукацыі. Кіраўнікі прынялі ўдзел у майстар-класе выхавальніка дашкольнай адукацыі В.Р. Ігнацюк “Сучасная “выцінанка” як гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь. Дрэва жыцця”, у занятку з элементамі псіхатрэнінгу для педагогаў “Горад мары” пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага М.М. Сак. Удзельнікам семінара была прадстаўлена творчая замалёўка “Беларусь – радзіма мая!”, забава “У госці да бабулі”, прэзентацыя адукацыйнай паслугі “Харэаграфія” (занятак “Элементы і рухі беларускага народнага танца”).
Падводзячы вынікі, метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Бераставіцкі вучэбна-метадычны кабінет” М.Б. Габрыянік адзначыла практычную накіраванасць семінара. Кіраўнікі атрымалі адказы на актуальныя пытанні, вызначылі перспектывы далейшага развіцця.
Вольга Эльяшэвіч, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Вялікабераставіцкага ясляў-сада