У гонар Ромы Кагадоўскага ў Пархімаўскім яслях-садзе-базавай школе прайшоў квэст “Будзь варты!”

Лента новостей Образование

Кожны год у канцы зімы, 23 лютага, усе мы адзначаем свята — Дзень абаронцаў Айчыны. Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць хлопчыкам Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы аб тым, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць. Абаронцы ёсць у кожнай сям’і: дзядулі, дзядзькі, старэйшыя браты і, вядома ж, нашы любімыя таты. Мужчыны лічацца абаронцамі нашай Радзімы, нашай Айчыны. Нездарма нават словы  “бацька і Бацькаўшчына” пачынаюцца аднолькава.

Ва ўсе часы Беларусь славіла сваіх герояў, якія абаранілі незалежнасць, гонар і годнасць Радзімы. Вось і наш квэст праходзіў пад назвай “Будзь варты” і быў прысвечаны Роме Кагадоўскаму, адважнаму хлопчыку, які здолеў вынесці з агню свайго брата, і быў узнагароджаны ордэнам “За асабістую мужнасць”. Усе мы павінны раўняцца на лепшых, вось і нашы хлопчыкі імкнуліся паказаць лепшыя якасці ў гульні. Перад пачаткам спаборніцтва мы паглядзелі фільм пра Рому і трагедыю, якая адбылася ў той страшны дзень 28 красавіка 2021 года ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна, потым віртуальна прысутнічалі на цырымоніі ў Палацы Незалежнасці, калі Рома з рук Прэзідэнта атрымліваў заслужаную ўзнагароду. Ніхто з хлопцаў не застаўся абыякавым і пастараўся выкласціся на ўсе сто ў гульні, каб быць вартым іх аднагодкі — героя Ромы Кагадоўскага.

Усе хлопчыкі падзяліліся на 2 каманды па 5 чалавек і як сапраўдныя салдаты пачалі спаборніцтва з таго, што апрануліся ў форму сваёй каманды “пакуль запалка гарыць”. Сустрэліся з Захавальнікам Чароўнай Зброі і паспрабавалі разгадаць таямніцу гэтай “зброі”. Падарожнічалі па карце, арыентаваліся на мясцовасці, расшыфроўвалі данясенне. На станцыі “Прыкрый мяне” хлопцы вучыліся абараняць таварыша ад нападу, пры дапамозе шчыта. На станцыі “Маскіроўка” збіралі снарады і імкнуліся ўсёй камандай схавацца ў палатцы. На свяце рабяты пазнаёміліся з міжнароднай сістэмай сігналаў бедства і спрабавалі з падручных матэрыялаў выкласці знак “патрэбныя ежа і вада”. На працягу ўсяго свята гучалі жарты і віншаванні. Выконвалася шмат песень аб Радзіме і, вядома, аб каханні. Яркія і маляўнічыя нумары стварылі ў зале атмасферу свята і падарылі шмат незабыўных уражанняў. Мерапрыемства прайшло на адным дыханні і падарыла ўсім гасцям масу станоўчых эмоцый і добры настрой. Апошнім акордам свята была “салдацкая каша”, якую мог пакаштаваць кожны ўдзельнік свята.

Таццяна Сяўко,   класны кіраўнік 2 класа   Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *