У Беларусь – без вiзы. У працяг тэмы

Актуально Граница Лента новостей

У мінулыя выхадныя карэспандэнт раённай газеты наведала пункт пропуску “Бераставіца – Баброўнікі”, каб на свае вочы паглядзець, як грамадзяне Польшчы карыстаюцца правам перасякаць беларуска-польскую мяжу без візы для наведвання нашай краіны.

Увядзенне бязвізавага рэжыму – гэта выдатная магчымасць, каб наведаць сваіх блізкіх і родных, пазнаёміцца з мясцовымі славутасцямі і прыгажосцямі беларускай зямлі, набыць тавары беларускіх вытворцаў.  Жыхары Польшчы з задавальненням падзяліліся з намі, з якой мэтай яны прыехалі ў Беларусь.

— Раней я ўжо бываў у Беларусі, два гады таму, — кажа Адам, грамадзянін Польшчы. — І мне вельмі тут спадабалася: прыгожа, ціха і спакойна, і людзі добразычлівыя. Я жыву недалёка ад мяжы — 90 км. І на выхадных вырашыў з’ездзіць да вас у госці, каб закупіцца беларускімі гасцінцамі для сваёй сям’і. Але ўпэўнены, што гэта не апошняя мая паездка ў Беларусь. Абавязкова прыеду яшчэ раз, каб наведаць самыя папулярныя турыстычныя аб’екты.

Рычард і Таня, якія ўжо некаторы час жывуць у Польшчы, прыехалі, каб наведаць маму, якая цяпер хварэе.

— Гэта вельмі добра, калі ты ў любы момант, не маючы візы, можаш проста сесці ў аўтамабіль і прыехаць у Беларусь, каб наведаць сваякоў, — адзначыла Таня. — Таксама плануем адправіцца на экскурсію ў Нясвіжскі замак. Там вельмі прыгожыя паркі, асабліва цяпер, летам.

Некалькі нашых суразмоўцаў, хоць і ехалі на машынах з польскімі нумарамі, аказаліся беларусамі. Сваіх знаёмых палякаў яны з радасцю запрашалі да сябе ў госці. Цяпер, падчас дзеяння «бязвізу», гэта зрабіць значна прасцей.

Дарэчы, сустракаліся нам і тыя палякі, хто ўвогуле ўпершыню прыехаў у Беларусь, каб пазнаёміцца з суседзямі.

Дар’я МАРЦУЛЬ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *