Тыдзень здароўя ў пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы

ЗОЖ, профилактика Лента новостей Образование

Захаванню і ўмацаванню фізічнага і псіхафізічнага здароўя маладых людзей быў прысвечаны Тыдзень здароўя з Саюзам моладзі ў пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы.

Пачатак тыдня даў маладзёжны інтэрнет – чэленж “Народная зарадка”.

Актыўны ўдзел члены ГА “БРСМ” прынялі ў Рэспубліканскім адкрытым дыялогу “Здаровая нацыя” на тэму “Адмова ад шкодных звычак”. Удзельнікі маглі не толькі пачуць цікавую і важную інфармацыю, але і выказаць сваю думку.

Вельмі цікава і весела прайшлі спаборніцтвы паміж членамі ГА “БРСМ” і зборнай камандай установы адукацыі. Кожная з каманд імкнулася перамагчы і таму, канечне, перамагла дружба.

Вядома, што здароўе ў вялікай ступені залежыць ад таго, што чалавек ужывае ў ежу. Таму вельмі важным было пачуць  думкі экспертаў   па тэме “Дыеталогія і псіхалогія”, “Здаровыя ўзаемаадносіны”.

Тыдзень здароўя быў вельмі насычаным. Кожнае мерапрыемства было не толькі займальным, але і карысным для ўмацавання асабістага здароўя.

  Зоя Уцепяргенава, класны кіраўнік 9 класа ДУА “Старадварэцкі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад -базавая школа”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *