“Tik-Tok party”, фестываль фарбаў “ColorFest” і восем зон актыўнасці. На моладзевай пляцоўцы ў Вялікай Бераставіцы іскрыла весялосцю

Актуально Дажынкі Лента новостей

Шмат музыкі, танцаў і забаў. “Моладзь ФЭСТ” у скверы ля возера ў Вялікай Бераставіцы стаў увасабленнем энергіі, весялосці і крэатыву.
Упэўніцца ў тым, якая багатая на таленты Гродзеншчына, можна было падчас канцэртнай праграмы маладых удзельнікаў аматарскай творчасці вобласці “Спеўная талака”.

На адкрытай сцэне з каляровымі пражэктарамі развярнулася “Tik-Tok party”. Разам з артыстамі моладзевай вечарыны кожны мог паспяваць і патанчыць. Энергія біла ключом!

Вясёлы настрой задаваў фестываль фарбаў “ColorFest”. Тут і там мільгалі радасныя твары дзяцей і дарослых, расфарбаваныя ўсімі колерамі вясёлкі.

– Яркія фарбы – гэта так здорава! – падзяліліся госці свята. – Дзеці ў захапленні! Мы зрабілі шмат здымкаў і запомнім дажынкі надоўга.

Моладзевы event запрашаў жадаючых паспрабаваць сябе ў спрытнасці на васьмі зонах актыўнасці.

Тут жа можна было падсілкавацца і адпачыць.

А яшчэ – сфатаграфавацца з неверагодна прыгожымі жывымі скульптурамі тэатра з горада Брэста “Ларчык”.

Нікога не пакінула абыякавым бітва кавер-бэндаў Гродзеншчыны “Без цукру”, “Крэатыў Бэнд” і “Хіт Хантэр”. Сапраўдны марафон жывой музыкі і прафесійнага выканання папулярных хітоў!

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *