Святочнае шэсце «Ад зярнятка да каравая» адкрыла «Дажынкі — 2022» у Вялікай Бераставіцы

Актуально Дажынкі Лента новостей Общество

Святочнае шэсце «Ад зярнятка да каравая» адкрыла «Дажынкі — 2022» у Вялікай Бераставіцы. Калона лепшых аграрыяў Гродзеншчыны ў суправаджэнні ваеннага аркестра Гродзенскай пагранічнай групы рушыла по вул. Леніна да Ратушнай плошчы.

На пачатку калоны — сцяг і герб абласных «Дажынак», затым сімвал Вялікай Бераставіцы — Вавёрка, далей гербы ўсіх раёнаў Гродзеншчыны. За імі ішлі мамы з маленькімі дзеткамі ў святочна ўпрыгожаных калясках, а далей — дзеці з зярняткамі і моладзь з залатымі каласамі збожжавых, сейбіты, якія шчодра пасыпалі ўсіх прысутных зернем, жнеі з сярпамі ў руках і дажыначнымі снапамі. За імі крочылі дэлегацыі ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Па ўсяму шляху калону шчыра віталі жыхары і госці Вялікай Бераставіцы, якія размясціліся ўздоўж вуліцы.

На Ратушнай плошчы да святочнага шэсця далучыліся Маці Ніва, 3-мятровы Млын і Каравай Гродзеншчыны.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

Відэа Віктара Фрыдэля



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *