Старшыня Бераставіцкага райвыканкама перадаў эстафету «Дажынак» Зэльвенскаму раёну

Актуально Дажынкі Лента новостей Общество

Па добрай традыцыі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» праходзіць у розных раёнах Гродзенскай вобласці.

«Дажынкі -2022» сёлета гасцінна сустракае Бераставіцкі раён, а ў 2023 годзе працаўнікоў сельскай гаспадаркі, пераможцаў жніва і ганаровых гасцей запросяць да сябе гаспадары Зэльвенскага раёну.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў жніва адбылася перадача эстафеты «Дажынак».

Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч уручыў вымпел «Дажынак» старшыні Зэльвенскага райвыканкама Дзянісу Альшэўскаму.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *