Спаборніцтвы “Бітва лесарубаў”. На абласных дажынках у Вялікай Бераставіцы было горача!

Актуально Лента новостей

Традыцыйным дзействам многіх абласных святаў, у тым ліку і дажынак, з’яўляецца “Бітва лесарубаў”. Паказальныя спаборніцтвы мужных вальшчыкаў лесу сабрала шматлікіх прыхільнікаў конкурсаў лесарубаў і ў Вялікай Бераставіцы.

Гудзелі бінзапілы, разляталіся трэскі – спаборнічалі вальшчыкі Бераставіцкага і Роскага лясніцтваў.

Абразанне сукоў, эстафета, дакладная распілоўка, спаборніцтвы на самы тонкі зрэз – лесарубы прадэманстравалі сапраўдны прафесіяналізм. І былі ўзнагароджаны за яскравае відовішча бурнымі апладысментамі і падтрымкай гледачоў.

Бераставіцкае лясніцтва прадстаўлялі вальшчыкі лесу Дмітрый Ражынскі і Сяргей Дайняк.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *