Пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” прайшло ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Лента новостей Общество

9 снежня ў дзяржаўнай установе “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” прайшло  пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”.  Мерапрыемства пад назвай “Азбука тваіх правоў” было прымеркавана да Дня правоў чалавека, які адзначаецца ў свеце 10 снежня.

Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі, адказалі на пытанні гульні-віктарыны «Аб парушэнні правоў казачных герояў», пагулялі ў пазнавальныя гульні «дазваляецца-забараняецца», «Квецік-сяміквецік» і паўдзельнічалі ў конкурсе «Песня аб правах».

Бібліятэкар нагадала прысутным пра тое, што ўсе правы і абавязкі грамадзян Беларусі ўзаконены ў Канстытуцыі — Асноўным Законе нашай краіны. Увазе прысутных быў прапанаваны артыкул  “Права на індывідуальнасць”, пасля прачытання якога ўдзельнікі клуба зрабілі высновы, што кожны чалавек не абавязаны быць “як усе», бо ўсе людзі розныя.  

Маладыя людзі прынялі ўдзел у гульні, у ходзе якой супрацоўнік бібліятэкі растлумачыла, што кожны чалавек мае правы, куды можна звярнуцца за дапамогай, і хто абавязаны дапамагаць у цяжкую хвіліну.

Інга АНТАНОВІЧ, бібліёграф аддзела інфармацыі і абслугоўвання дарослага і дзіцячага чытача



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *