Выязныя канцэртныя праграмы з удзелам народных калектываў, удзельнікаў аматарскай творчасці і работнікаў Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і яго філіялаў у аграгарадках праходзяць у аддаленых і маланаселеных вёсках Бераставіцкага раёна. Такая форма работы рэгулярна выкарыстоўваецца ўстановамі культуры з тым, каб разнастаіць вольны час сяльчан.
Падарыць вяскоўцам станоўчыя эмоцыі і падзяліцца сваёй творчасцю ў чарговы раз паспяшаліся работнікі і ўдзельнікі аматарскай творчасці філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадкоў Вялікія Эйсманты, Канюхі, Малая Бераставіца, а таксама калектыў народнага ансамбля народнай песні “Бераставіцкія музыкі”.
З канцэртнай праграмай артысты наведалі аддаленыя вёскі Бераставіччыны, праспявалі сяльчанам любімыя сэрцу песні і падарылі ўзнёслы настрой.
Святлана Ганчарова