Конкурсна-гульнявая праграма «Класныя дзяўчынкі» прайшла ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе

Лента новостей Образование

8 сакавіка — першае веснавое свята, свята ўсіх дзяўчынак, дзяўчын і жанчын. Гэта свята радасці, ласкі, вясенняга настрою, добрых і пяшчотных слоў, цудоўных падаркаў. Напярэдадні самага прыгожага дня дзяўчынкі IV класа прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме “Класныя дзяўчынкі”, падрыхтаваную хлопчыкамі класа. Спачатку джэнтльмены  прачыталі вершы для  прыгажунь-дзяўчынак, а затым запрасілі іх паўдзельнічаць у конкурсных заданнях.

У класе панавала атмасфера ўрачыстасці, на тварах дзяўчынак і хлопчыкаў свяцілася ўсмешка, а вочкі ззялі яркім блескам. Насця, Ульяна і Даша стараліся хутка выконваць усе заданні, а хлопчыкі іх падтрымоўвалі гучнымі апладысментамі, не шкадуючы далоняў. Падведзены вынік, перамагло сяброўства. А гэта гаворыць аб тым, што дзяўчынкі нашага класа – класныя  дзяўчынкі! Са слоў дзяўчынак самым нечаканым, цікавым і запамінальным быў конкурс-віншаванне, у якім дзяўчынкам трэба было ўгадаць нумар тэлефона, пазваніць па ім і павіншаваць са святам цудоўную палову насельніцтва, а віншаванні былі адрасаваны жанчынам, якія працуюць у нашай установе. Свята атрымалася яркім і хвалюючым.

         Са святам, мілыя жанчыны! Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе поўным удзячнасці і павагі, кахання і пяшчоты!

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *