Да акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» далучыўся раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Акции Культура Лента новостей Общество Это интересно

Агульнанацыянальны праект «Кожная пятніца — роднае, сваё», які стартаваў ў мінулым годзе, ставіць мэтай аб’яднаць жыхароў Беларусі для падтрымкі айчынных вытворцаў і нацыянальных традыцый.

Аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці» з задавальненнем далучаецца да рэспубліканскай акцыі. У рамках гэтай ініцыятывы для вучняў пачатковай школы прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «З крыніц спрадвечных».

Работнікі аддзела пастараліся праз гульню пазнаёміць дзяцей з даўнейшым жыццём беларусаў, а таксама перадаць ім традыцыі, абрады і звычаі нашых продкаў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю сваёй краіны, але і прыняць удзел у розных гульнях, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну беларускага народа.

Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю цікавасці да нацыянальнай культуры ў маладога пакалення і дапамагаюць захаваць традыцыі беларусаў

#дзеньроднагасвайго #деньродногосвоего #традиции #беларусь #досугспользой



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *