Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі

Лента новостей Образование

Цікава і змястоўна праходзіць школьнае жыццё ў навучэнцаў нашай установы адукацыі. Кожны дзень насычаны новымі адкрыцямі, сустрэчамі і знаёмствамі. Экскурсіі і паходы, святы і конкурсныя праграмы, дыскусіі і круглыя сталы даюць магчымасць школьнікам не толькі цікава правесці свой вольны час, але і атрымаць новыя веды. У  Дзень абаронцаў Айчыны шасцікласнікі прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі”, якую падрыхтавалі для іх дзяўчынкі. Невялікае паведамленне аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, аб свяце абаронцаў Айчыны дапамагло папоўніць веды аб ваеннай тэхніцы, гісторыі беларускай арміі. Удзельнікі праграмы прыйшлі да выніка, што армія беражэ свабоду і незалежнасць беларускай дзяржавы. Хутка праляціць час і нашы хлапчукі будуць праходзіць службу ў арміі і абараняць сваю Радзіму. І сёння сем смелых, адважных і разумных будучых абаронцаў Айчыны прынялі ўдзел у вучэннях, у час якіх паказалі свой інтэлект, уважлівасць, кемлівасць і спрыт, даказалі, што толькі разам можна дабіцца добрага выніку. Удзельнічаючы ў конкурсных заданнях “Разведчыкі”, “Шыфравальшчыкі”, “Дыверсанты”, “Радысты”, хлопчыкі ўпэўніліся ў тым, што ваенная служба — справа адказная, таму неабходна добра вучыцца і займацца спортам і толькі тады станеш сапраўдным абаронцам Айчыны.

Алена Будніцкая, класны кіраўнік VI класа Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *