У клубе прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг” прайшла калядная сустрэча
Традыцыйна ў перыяд навагодніх свят адбываюцца калядныя сустрэчы ў клубе прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”. Сёлета такая сустрэча адбылася 4 студзеня на базе сядзібы міфалагічнага ўладара халадоў Бераст-Зюзі, якая размяшчаецца на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Бераставіцкі». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду сумесна з раённым сацыяльна-педагагічным цэнтрам і сектарам аховы дзяцінства аддзела адукацыі райвыканкама. […]
Подробнее