Здымак палаца Касакоўскіх даслаў чытач з Падмаскоўя

Гэты здымак палаца Касакоўскіх прыслаў нам у рэдакцыю па электроннай пошце Юрый Рудзяк з Падмаскоўя. Ён наш зямляк, родам з Шаляпкоў. Пра сябе Юрый Рыгоравіч напісаў, што ён закончыў школу ў Вялікай Бераставіцы ў 1980 годзе, служыў у арміі. Успамінае, што пра яго ў свой час пісала нават раённая газета “За камунізм”. А ў кнізе […]

Подробнее

Новыя гістарычныя апавяданні пра жыццё ў Вялікай Бераставіцы

Наш няштатны аўтар Сяргей Лушчык добра вядомы чытачам “Бераставіцкай газеты”  дзякуючы серыі публікацый прысвечаных гістарычнаму мінуламу нашага мястэчка і яго ваколіц. Сёння мы прапануем вашай увазе яго новыя гісторычныя апавяданні пра жыццё ў Вялікай Бераставіцы ў канцы 19-га – пачатку 20-га стагоддзяў. Гісторыя першая Аб тым, як у Вялікай Бераставіцы з’явіліся памідоры Цікава, што таматы […]

Подробнее

Шчасце — у паслушэнстве. Ігнацій Казлоўскі

У Гродзенскім гістарычным архіве захоўваюцца дзве справы 1864-65-ых гадоў аб Ігнаціі Якаўлевічы Казлоўскім (1832-1898), беларускім рэлігійным дзеячу польскага паходжання, супрацоўніку Віленскай археалагічнай камісіі пры Музеі старажытнасцей, настаўніку гісторыі і геаграфіі, лёс якога звязаны з Вялікай Бераставіцай. Тут ён працаваў ксяндзом, тут ён быў абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года. Але мінавіта ў Бераставіцы ксёндз […]

Подробнее

Млын Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы

Спрабуючы “рэканструяваць” гісторыю Вялікай Бераставіцы “польскага” перыяду (20-30-я гг. ХХ стст.), было б няправільным не ўзгадаць аб яшчэ адным важным аб’екце мястэчка – вадзяным млыне, што належаў у тыя часы ўладальнікам бераставіцкага маёнтку графам Касакоўскім. Гэты аб’ект, як і паравы млын Залмана Штайна, адыгрываў не апошнюю ролю ў развіцці і функцыянаванні тагачаснага мястэчка. Будынак млына […]

Подробнее

Сервітут у лесе Вішнева

У дзяцінстве мне не раз даводзілася чуць, як у вёсцы Старынцы людзі казалі, што кароў пагоняць пасвіць на сервітут. Што азначала апошняе слова, я у той час не ведаў і нават не задумваўся, бо ў кожнай вёсцы нейкія канкрэтныя мясціны мелі свае назвы, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, і сэнс гэтых слоў мала каго […]

Подробнее

Бераставічанін Мікалай Марцінчык — «Доктар усёй медыцыны»

На алекшыцкіх могілках, у тым куточку, дзе ў маі цвіце чаромха і ўсю ноч спяваюць салаўі, ёсць магіла, на помніку якой напісаны словы з вядомай паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”: Мой родны кут, Як ты мне мілы, Забыць цябе не маю сілы … Тут пахаваны наш зямляк, змагар за беларускасць Мікалай Міхайлавіч Марцінчык. Нарадзіўся Мікалай […]

Подробнее

Даваенны “штэтл” , або Некалькі гісторый з жыцця бераставіцкіх яўрэяў (II)

Гісторыя трэцяя. Ёсць у Вялікай Бераставіцы яшчэ адзін адносна невялікі аднапавярховы будынак, які ўзведзены ў пачатку ХХ ст. Аб гэтым малапрыкметным будынку варта было б сказаць некалькі слоў. Размяшчаецца ён у самым цэнтры мястэчка ў глыбіні (на заднім плане) паміж сучаснай раённай бібліятэкай і жылым двухпавярховым домам па вуліцы Савецкай, 1. Яго сучасны паштовы адрас […]

Подробнее

Даваенны «штэтл», або Некалькі гісторый з жыцця бераставіцкіх яўрэяў

Думаю, што кожны дарослы чалавек у паўсядзённым жыцці чуў такія словы як “шабашка”, “шабаш”, “шмон” альбо “цымус”. Большасці з іх няма ў слоўніках, аднак усе ведаюць, што “шабашка” – гэта хаўтурная, нелегальная работа, а “шабаш” – увогуле заканчэнне ўсялякай працы і пераход да адпачынку альбо святкавання. Слова “цымус” асацыіруецца ў нас з нейкімі прысмакамі ці […]

Подробнее

Архітэктар Клем у Бераставіцы

ХVІІІ стагоддзе не перастае здзіўляць нас колькасцю знакамітых імёнаў для Вялікай Бераставіцы – Юзаф Мнішак і яго сын Ежы Аўгуст, Станіслаў і Юзэфіна Патоцкія, Юзаф Пешка. І вось, нарэшце, Ян Генрык Клем (каля 1710-1777), нямецкі архітэктар эпохі барока, імя якога на цэлае стагоддзе забыта ў гісторыі Вялікай Бераставіцы. А менавіта яму належыць выдатная работа ў […]

Подробнее

Станция Берестовица

В середине 19 столетия политические, военные и экономические интересы Российской Империи диктовали необходимость создания надежных путей сообщения. Первая железнодорожная ветка соединила Санкт-Петербург с Царским Селом. Затем была построена Петербургско-Московская железная дорога. Очень важная роль отводилась прокладке железнодорожной магистрали, которая должна была связать северную столицу с Варшавой, которая находилась в то время в составе Российской Империи. […]

Подробнее

Пячатка Вялікабераставіцкай гміны

Працуючы ў адным з гродзенскіх архіваў трапіў на цікавы дакумент, які змяшчае адбітак пячаткі Вялікабераставіцкай гміны міжваеннага перыяду (20-30-я гг. ХХ ст.) Пячатка выглядала наступным чынам. Яна мела круглую форму. Па краях быў надпіс на польскай мове “Urzad gminy W.Brzostowica. Pow.Grodz.”, што ў перакладзе азначае “Праўленне гміны В.Бераставіца. Павет Гродзенскі”. У цэнтры пячаткі знаходзіцца малюнак […]

Подробнее

Таямніца Масалянскай капліцы

У аграгарадку Масаляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці насупраць сённяшняга адміністрацыйнага будынка РУСП “Масаляны”, былога палаца ўладальнікаў Масалян Біспінгаў, у водах вялікага возера адлюстроўваецца белы фасад каталіцкай капліцы, ужо ў трэці час за ўсю сваю гісторыю вернутай з небыцця намаганнямі вернікаў. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што некалі на капліцы, ператворанай у зернясклад, красавалася мармуровая дошка з надпісам. […]

Подробнее

НЕКАЛЬКІ ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ З ГІСТОРЫІ БЕРАСТАВІЦЫ

Гісторыя трэцяя. Прапаную ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бераставіцы, правесці своеасаблівы эксперымент. Вазьміце ў руку фотаздымак з выяваю ўжо не існуючага палаца Касакоўскіх у Бераставіцы і ўважліва паглядзіце на яго. Пры жаданні гэты здымак без цяжкасці можна адшукаць у інтэрнэце. Фотаздымак палаца неаднаразова публікаваўся і ў раённай газеце, ёсць ён і ў кнізе “Памяць”. Потым ўважліва […]

Подробнее

ПАЛКОЎНІК КАНЕЦКІ З ШАЛЯПКОЎ

Пісьмо па электроннай пошце прыйшло на сайт райвыканкама з Кіева. Таццяна Антонаўна Канецкая і яе сын Дзмітрый шукалі сваякоў свайго бацькі і дзеда, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі і іншых узнагарод, палкоўніка Антона Міхайлавіча Канецкага. Яны ведалі, што нарадзіўся ён у Вялікабераставіцкай воласці, але яны […]

Подробнее