Быць здаровымі – гэта модна! Макараўскія школьнікі далучыліся да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі

ЗОЖ, профилактика Лента новостей Образование

Навучэнцы нашай установы адукацыі актыўна далучыліся да рэспубліканскай  інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Вашы зніжкі з карткай ЗЛЖ”, асноўная мэта якой -захаванне і ўмацаванне здароўя, прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак, накіраваныя на фармаванне сацыяльна-значных ведаў, каштоўнасных арыентацый.

Квест-гульня “Быць здаровымі – гэта модна”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 3 і 4 класаў, дапамагла не толькі знайсці цікавыя звесткі аб здароўі, але і ўмацаваць яго, так як гульня праходзіла на свежым паветры на школьнай тэрыторыі. У гульні ўдзельнічалі 2 каманды – каманда хлопчыкаў і каманда дзяўчынак. Атрымаўшы маршрутныя лісты, каманды з азартам шукалі заданні і выконвалі іх. На кожнай станцыі дзяцей сустракалі вядучыя, з ліку навучэнцаў шостага класу, якія сачылі за выкананнем задання і рабілі паметкі аб праходжанні дадзенага этапу. Заданні на станцях “Загадкі аб здароўі”, “Садавінны мікс”, “Аб здароўі ў рэбусах”, “Пытанні на засыпку”, “Шкодныя звычкі” паказалі, што дзеці добра ведаюць кампаненты здароўя, ведаюць, як яго захаваць, але не заўсёды выконваюць гэтыя правілы. Вялікую зацікаўленасць дзяцей  вызвала заданне на станцыі “Танцавальны батл”, дзе трэба было камандай падрыхтаваць танец і прадэманстраваць яго. Вось тут яны праявілі творчасць і ўменне працаваць у камандзе. Дзеці прайшлі нялёгкі шлях, справіліся з усімі выпрабаваннямі. Падведзены вынік. Перамагла каманда дзяўчынак. А напаследак, вядучыя-шасцікласнікі пажадалі ўсім быць заўсёды здаровымі і шчаслівымі, смела дасягаць новых мэт.

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *