Неад’емным атрыбутам святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, з’яўляецца акцыя “Спяём гімн разам!”.
Акцыя “Спяём гімн разам!” стала традыцыяй суверэннай Беларусі, якая аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, напаўняе пачуццём гонару за сваю дзяржаву і народ.

Прадстаўнікі раённай улады, а таксама жыхары і госці Бераставіччыны далучыліся да рэспубліканскай акцыі.
Моладзь гарпасёлка вынесла на пляцоўку перад сцэнай вялікае палатно Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь.

Усе прысутныя разам з артыстамі выканалі гімн нашай рэспублікі і такім чынам выразілі гонар за краіну, павагу да яе гісторычнага мінулага, любоў да роднай зямлі і гатоўнасць множыць яе багацце, сілу і прыгажосць.
Святлана Ганчарова, фота аўтара